Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Нямецкі епіскапат і надалей хоча дапамагаць бежанцам
26.01.2016 13:54

Нямецкі епіскапат падкрэслівае сваю гатоўнасць аказваць далейшую дапамогу бежанцам, якія прыязджаюць у Германію. Гэта адказ біскупаў на палітыку Аўстрыі і абвяшчэнне аб увядзенні так званай «Верхняй мяжы» для бежанцаў.

 
Віцэ-прэзідэнтам Тайваня абралі католіка
25.01.2016 15:37

Практыкуючы католік і вядомы эпідэміёлаг, які змагаўся з эпідэміяй SARS (вострай, цяжкай дыхальнай недастатковасцю) будзе з 20 мая займаць пасаду віцэ-прэзідэнта Тайваня.

 
У Польшчы прызначаны новыя кіраўнікі, якія будуць апекавацца Ледніцай
25.01.2016 14:56

Для хрысціянскага моладзевага руху Ледніца ў Польшчы прызначаны два новыя душпастыры. Рашэнне аб прызначэнні новых апекуноў руху было прынята праз месяц пасля смерці заснавальніка Ледніцы айца Яна Гуры OP, які ў 1997 годзе распачаў малітоўныя сустрэчы моладзі каля Ледніцкага Возера.

 
У Эстоніі пратэстуюць супраць адбірання дзяцей у сям’і з Нарвегіі за «апрацоўку хрысціянствам»
25.01.2016 12:58

Як паведаміла «Интерфаксу» некамерцыйная арганізацыя «Бацькі Эстоніі», падчас акцыі яна заклікала жыхароў краіны звярнуць увагу на тое, што сацыяльныя службы шэрагу заходніх дзяржаў забіраюць дзяцей без усялякіх прычын і без права на вяртанне.

 
Дамініканская Рэспубліка: хрысціяне выкрываюць палітыкаў, якія падтрымліваюць аборты
22.01.2016 15:01

Каталіцкі Касцёл і евангельскія супольнасці ў Дамініканскай Рэспубліцы вырашылі, што ва ўсіх храмах будзе зачытвацца спіс кандыдатаў у прэзідэнцкія, парламенцкія і муніцыпальныя выбары, якія выступаюць за аборты, аднаполыя шлюбы і супраць суверэнітэту нацыі.

 
У Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па праблеме ганенняў на хрысціян
22.01.2016 14:31

Дыскусія на тэму сістэматычнага і масавага знішчэння хрысціян і іншых рэлігійных меншасцяў так званай «Ісламская Дзяржавай» у Іраку і Сірыі адбылася 20 студзеня ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу.

 
Працягваецца беатыфікацыйны працэс сястры Люцыі з Фацімы
22.01.2016 12:27

Дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу сястры Люцыі дэ Жэсус душ Сантуш, малодшай з трох дзяцей, якім аб’явілася Панна Марыя ў Фаціме ў 1917 годзе, павінен быць завершаны сёлета.

 
На Святой Зямлі скарачаецца колькасць пілігрымаў
21.01.2016 15:31

Святая Зямля выглядае пакінутай, а хрысціяне, якія працуюць у сферы турызму, думаюць пра эміграцыю. Пра гэтую драматычную сітуацыю паведаміў а. Ібрагім Фалтас з францішканскай Кустодыі Святой Зямлі ў Ерузалеме.

 
Ісламісты зруйнавалі найстаражытнейшы манастыр у Іраку
21.01.2016 12:25

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» цалкам разбурылі найстаражытнейшы ў Іраку хрысціянскі манастыр святога Ільі на ўскраіне горада Масул на поўначы краіны.

 
У Францыі расце колькасць выпадкаў насілля на рэлігійнай аснове
21.01.2016 11:12

У Францыі расце колькасць выпадкаў насілля на рэлігійнай і расавай аснове, перш за ўсё здзейсненых у мусульманскіх месцах пакланення. Пра гэта паведаміла французская газета «La Croix», спасылаючыся на даклад ураду аб барацьбе з расізмам і антысемітызмам.

 
450 вайскоўцаў з краін НАТА прымуць удзел у СДМ-2016
20.01.2016 15:32

На дыяцэзіяльны этап СДМ-2016, а таксама на ўрачыстасці і набажэнствы з Папам Францішкам у Кракаве ў Польшчу прыбудзе 450 вайскоўцаў з-за мяжы.

 
Царкве і валанцёрам украінцы давяраюць больш за ўсё, а давер да ўраду катастрафічна падае
20.01.2016 13:44

Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі з 4 па 14 снежня 2015 года правёў апытанне грамадскага меркавання «Омнібус». Найбольшым даверам сярод украінцаў карыстаецца Царква і валанцёры, а найменшым — апазіцыя, Урад Украіны, Вярхоўная Рада і расійскія СМІ (гэтым установам давярае менш за 10 % украінцаў).

 
Аўстралійская манахіня, якая перажыла палон, адзначае 80 гадоў манаскіх абяцанняў
20.01.2016 11:48

Таксама ў гэтым годзе сястра Берэніка Тухіл, якая падчас Другой сусветнай вайны патрапіла ў японскі палон, адзначае 100-ты год нараджэння.

 
У ЗША скарачаецца колькасць абортаў
20.01.2016 10:38

Штогадовая колькасць перарывання цяжарнасцяў у Злучаных Штатах знізілася да мільёна (у 1989 годзе ў краіне было здзейснена 1,6 млн. абортаў).

 
Прадстаўнікі розных рэлігій прымуць удзел у Сусветным эканамічным форуме
20.01.2016 09:32

20 студзеня ў Давасе пачынаецца Сусветны эканамічны форум. Акрамя палітыкаў і бізнесменаў, у ім прымуць удзел прадстаўнікі рэлігій.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 57 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.