Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У 2020 годзе выйдзе ў свет трохтомнік Караля Вайтылы з раней недрукаванымі дапаўненнямі
01.10.2015 19:28

У Кракаве падпісалі ліст на ажыццяўленне праекта «Крытычнага выдання літаратурных твораў Караля Вайтылы — Яна Паўла II». Як заўважыла каардынатар праекта доктар Ганна Каронь-Астроўска, раней апублікаваныя тэксты, на жаль, змяшчаюць шмат недарэчных памылак і скарачэнняў.

 
Смяяцца, каб верыць у сям'ю: распавядае амерыканскі комік-католік Джым Гаффіган
30.09.2015 13:02

Амерыканскі стэндап-комік, актор і аўтар Джым Гаффіган любіць жартаваць пра сваю сям'ю, пра розныя стравы, а таксама пра тое, як жывецца католікам у ЗША.

 
Новы святы — каго кананізуе Папа падчас візіту ў ЗША?
23.09.2015 18:18

Згодна з раскладам візіту Святога Айца ў ЗША, вечарам 23 верасня ён будзе цэлебраваць Імшу, на якой Касцёл атрымае новага святога — брата Хуніпера Сьеры, які быў францішканскім місіянерам у Амерыцы ў ХVIII стагоддзі. Хто гэта?

 
Навукоўцы падлічылі: 20% амерыканцаў лічаць сябе католікамі
22.09.2015 19:57

Як выявілася паводле даследванняў Pew Research Center, пераважная большасць ахрышчаных амерыканцаў — католікі толькі намінальна, а вучэнне Касцёла для іх з’яўляецца чужым.

 
Пілігрымка падчас вайны. Адбылася Усеўкраінская вайсковая пілігрымка
22.09.2015 11:54

У гэтыя выходныя прыкладна 2 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў і дабраахвотнікаў, а таксама іх сем'і, прынялі ўдзел у VII Усеўкраінскай вайсковай пілігрымцы да месца з'яўлення Панны Марыі ў вёсцы Зарваніца.

 
Забіты акультыстамі афрыканец Бэнэдыкт Дасва абвешчаны благаслаўлёным мучанікам
18.09.2015 15:33

Прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анжэло Амата 13 верасня ў Паўднёваафрыканскай Рэспубліцы абвясціў благаслаўлёным мучанікам Бэнэдыкта Дасву, забітага за змаганне з паганскімі забабонамі.

 
Бразільскі біскуп абвінаваціў частку сусветных СМІ ў перакручванні словаў Папы
17.09.2015 17:42

Значная частка сусветных сродкаў масавай інфармацыі падманвае сваю аўдыторыю, паведамляючы непраўдзівыя звесткі пра апошнія рашэнні Папы Францішка, заявіў бразільскі біскуп Хенрыке Шуарэс да Коста.

 
Ангела Меркель: Не хочаш ісламізацыі Еўропы? Хадзі ў касцёл!
11.09.2015 14:39

Канцлер Германіі ў адказ на пытанне пра небяспеку ісламізацыі Еўропы праз мігрантаў заклікала еўрапейцаў вярнуцца да сваёй веры і культуры.

 
Тысячы жанчын пратэставалі ў Чылі супраць легалізацыі абортаў
10.09.2015 11:18

Шматлікія маніфестацыі супраць магчымага заканадаўчага дазволу на аборты прайшлі ў Чылі на мінулых выходных.

 
У Маскве прайшла канферэнцыя памяці а. Аляксандра Меня
09.09.2015 20:55

Міжнародная канферэнцыя «Протаіерэй Аляксандр Мень: пасланне XXI стагоддзю» адбылася 8 верасня ў Маскве ва Усерасійскай дзяржаўнай бібліятэцы замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміны.

 
Амерыканка, якая адмовілася рэгістраваць аднаполыя «шлюбы», вызвалена з турмы
09.09.2015 12:41

Кім Дэвіс, рэгістратар шлюбаў з амерыканскага штата Кентукі, якая была адпраўлена ў турму за адмову рэгістраваць аднаполыя «шлюбы», была нечакана вызвалена вечарам 8 верасня, паведамілі СМІ.

 
Нямецкі арцыбіскуп: трэба наноў адкрыць сакрамэнт сужэнства
08.09.2015 21:14

«Важна, каб ў плюралістычным грамадстве было зразумела, чым з’яўляецца сакрамэнт сужэнства. Калі нам не атрымаецца да яго заахвоціць, зрабіць, каб "праскочыла іскра", то тады мы можам забыцца аб усіх важных пытаннях», — адзначыў арцыбіскуп Хэйнер Кох,  старшыня Камісіі па справах сужэнства і сям'і епіскапата Германіі, даючы інтэрв'ю для  нямецкага інфармацыйнага агенцтва KNA у сувязі з надыходзячым восеньскім Сінодам па справах сям’і.

 
Амерыканскі юрыст пайшла ў турму з-за адмовы рэгістраваць аднаполыя «шлюбы»
08.09.2015 13:57

У інтэрнэце распачаўся збор подпісаў за вызваленне Кім Дэвіс — рэгістратара шлюбаў з амерыканскага штата Кентукі, якая была адпраўлена ў турму за адмову рэгістраваць аднаполыя «шлюбы».

 
Вера індыйскіх католікаў узмацнілася за 7 год пасля актаў індуісцкага тэрору
07.09.2015 12:57

Хрысціяне ў Індыі на мінулым тыдні адзначылі сёмую гадавіну антыхрысціянскіх пагромаў у штаце Арыса малітвай за вернікаў, якіх забілі індуісцкія экстрэмісты, прымушаючы іх адмовіцца ад Хрыста.

 
У гонар бл. Оскара Рамэра названы астэроід
05.09.2015 16:52

У гонар бл. Оскара Арнульфа Рамэра-і-Гальдамеса, арцыбіскупа Сан-Сальвадора, забітага 35 гадоў таму, названы астэроід. Нябеснае цела, вядомае раней пад назвай «13703 (1998 OR13)», знаходзіцца ў так званым поясе астэроідаў – вобласці Сонечнай сістэмы, размешчанай паміж арбітамі Марса і Юпіцера.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 68 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.