Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Католікі ўдзельнічаюць у кінафестывалі «Неўскі Дабравест» у Санкт-Пецярбургу
19.11.2015 10:02

16 лістапада ў Санкт-Пецярбургу ў канцэртна-выставачнай зале «Смольны сабор» адбылося ўрачыстае адкрыццё IX Міжнароднага фестывалю хрысціянскага кіно «Неўскі Дабравест». У яго арганізацыі прымаюць удзел прадстаўнікі асноўных хрысціянскіх канфесій горада.

 
ЗША: ФБР падало апошнія звесткі аб ахвярах на фоне нянавісці да вызнаўцаў розных рэлігій
19.11.2015 08:42

У агульнай складанасці 70 чалавек сталі ахвярамі 64 злачынстваў на глебе нянавісці да Каталіцкага Касцёла ў ЗША ў 2014 годзе, паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным на інтэрнэт-сайце Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР) 16 лістапада.

 
Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі пачаўся ў Рыме
18.11.2015 16:38

У Рыме 18 лістапада пачаўся Сусветны кангрэс каталіцкай адукацыі, прысвечаны 50-годдзю саборнай Дэкларацыі “Gravissimum educationis” і 25-годдзю Апостальскай канстытуцыі “Ex Corde Ecclesiae”.

 
Арцыбіскуп Парыжа: мусульмане патрабуюць нашай дапамогі
17.11.2015 17:30

Парыж страшна ўражаны жорсткімі тэрактамі, якія прывялі да шматлікіх ахвяр ў мінулую пятніцу, распавёў Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Парыжа кардынал Андрэ Вен-Труа.

 
Супрацьтэрарыстычны флэшмоб мусульман пашыраецца ў сацсетках
17.11.2015 14:53

Тысячы мусульман з розных краін планеты далучаюцца да акцыі ў сацсетках, выказваючы сваё асуджэнне тэрарыстычных атак у Парыжы.

 
Арганізатары SDM 2016 занепакоены бяспекай удзельнікаў
17.11.2015 14:30

Тэрарыстычныя акты ў Парыжы выклікалі шмат пытанняў, якія тычацца бяспекі ў свеце, у тым ліку на Сусветным дні моладзі, які ў наступным годзе пройдзе ў Польшчы.

 
Навукоўцы з Марока: акты тэрору – гэта не джыхад
16.11.2015 15:35

Вышэйшы Савет ісламскіх вучоных у Каралеўстве Марока выдаў спецыяльны рэлігійны загад (фетву), у якім напісана, што іслам асуджае тэрор, агрэсію і забойства нявінных.

 
У сектары Газа будуць адкрыты Святыя Дзверы
16.11.2015 11:34

Хоць у сектары Газа знаходзіцца менш за дзвесце католікаў, лацінскі Патрыярх Ерузалема вырашыў, што ў дадатак да базылік у Назарэце і Гетсіманіі на гары Аліўнай, у сектары Газа ў Год Міласэрнасці будуць адкрыты Святыя Дзверы.

 
Імша ў саборы Парыжскай Божай Маці: «Пане, збяры нас у супакоі Тваёй любові»
16.11.2015 11:25

«Веліч Бога праяўляецца не ў адразанні галоў, але ў пашане да годнасці кожнага чалавека», — падкрэсліў кардынал Андрэ Вен-Труа ў парыжскай катэдры Нотр-Дам, які 15 лістапада ўзначаліў святую Імшу ў інтэнцыі ахвяр тэрарыстычных актаў 13 лістапада, іх блізкіх і ў інтэнцыі Францыі.

 
Прымас Чэхіі: тым, хто ўчыніў тэракты ў Парыжы, трэба памятаць, што Бог і справядлівы
15.11.2015 21:20

Прымас Чэхіі, Мітрапаліт Пражскі кардынал Дамінік Дука востра выказаўся аб тых, хто ўчыніў серыю тэрактаў у Парыжы. Па словах іерарха, тым, хто крычаў «Алах акбар!», трэба памятаць, што Бог з’яўляецца і справядлівым.

 
Парыж: пачуццё страху, адчуванне салідарнасці
14.11.2015 15:27

Зло не павінна трыумфаваць. З такімі словамі французскі епіскапат звяртаецца ў гэтыя дні да вернікаў. «Першая рэакцыя французскіх біскупаў, зразумела, шок. Затым перадусім гэта спачуванні членам сем’яў загінулых», — паведаміў манс. Олівер Думас, генеральны сакратар і прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Францыі.

 
Па звароту вернікаў кантэнт некаторых суполак у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» прызнаны супрацьпраўным
12.11.2015 16:53

Сатанінская суполка ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» Dirty Dark, а таксама яе дублёр, была прызнана суполкай, «што змяшчае супрацьпраўны кантэнт», гаворыцца на сайце Праваслаўнага праваабарончага аналітычнага цэнтра.

 
Сірыя: драматычная сітуацыя хрысціян у Алепа
12.11.2015 10:10

Невялікія запасы гуманітарных сродкаў не дазваляюць нам задаволіць вялікія патрэбы нашых верных – кажа арцыбіскуп Дэніс Антоні Чагда. Сіра-каталіцкі  ардынарый Алепа падчас сустрэчы з Асацыяцыяй Дапамогі Касцёлу ў патрэбе звярнуў увагу на драматычную сітуацыю супольнасці верных, дзе ён выконвае абавязкі душпастыра.

 
У Дзень Незалежнасці Польшчы было зладжана шмат малітваў і Імшаў за краіну і народ
11.11.2015 19:08

11 лістапада суседні Беларусі польскі народ адзначае вельмі важнае і велічнае свята — Дзень Незалежнасці, якую здабыў у 1918 годзе і аддана беражэ. Каталіцкі Касцёл у Польшчы таксама заўсёды ў гэты дзень разам са сваім народам. Таму ў Дзень Волі адбываюцца шматлікія малітоўныя набажэнствы і святыя Імшы.

 
Законніца перамагла ў кулінарным рэаліці-шоў на амерыканскім ТБ
11.11.2015 14:03

У Злучаных Штатах каталіцкая законніца перамагла ў тэлевізійным кулінарным шоў. Прыз у 10 тысяч долараў 30-гадовая сястра Аліцыя Торэс ахвяруе на кухню для бедных.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 64 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.