Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распачаў служэнне ва Украіне
16.12.2015 14:46

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прыбыў 15 снежня ва Украіну, дзе яго прывіталі каталіцкія іерархі і супрацоўнікі Нунцыятуры.

 
Каты і коткі з усяго свету захацелі паўдзельнічаць у калядных сцэнках (+фота)
16.12.2015 12:08

Ёсць старая хрысціянская казка, што котка атрымала пазнаку М на ілбе ў знак удзячнасці ад Дзевы Марыі за тое, што грэла ноччу маленькага Езуса ў яслях. Многія коткі, відаць, памятаюць гэтую гісторыю і імкнуцца заняць сваё месца ў калядных сцэнках каля касцёлаў па ўсім свеце.

 
Дзяўчынка з ЗША перамагла рак пасля сустрэчы з Папам Францішкам
16.12.2015 11:53

Праз год пасля сустрэчы з Папам Францішкам 12-гадовая дзяўчынка з ЗША, хворая на рак, перамагла хваробу.

 
У Польшчы выбралі амбасадараў СДМ 2016
16.12.2015 11:16

Амбасадары будуць папулярызаваць сустрэчу ў Кракаве ў ліпені 2016 года і ідэю СДМ, таксама ўключацца ў цэлую акцыю Сусветных Дзён Моладзі. Сваім прыкладам яны будуць заахвочваць моладзь даваць сведчанне веры, а дзякуючы сваім дасягненням пакажуць, што хрысціянства з’яўляецца фундаментам добрага крэатыўнага жыцця.

 
Ірак: «Ісламская Дзяржава» забівае непаслухмяных імамаў
16.12.2015 10:32

Баевікі «Ісламскай Дзяржавы» забілі 15 снежня ў Масуле трох імамаў, якія адмовіліся дапамагчы баевікам завербаваць новых тэрарыстаў.

 
У Асвенцыме распрацавалі спецыяльны маршрут наведвання музея Аўшвіц для ўдзельнікаў СДМ-2016
15.12.2015 12:42
Месца памяці і Музей Аўшвіц на перыяд Сусветных Дзён Моладзі будзе дасяжны для наведвальнікаў па спецыяльна распрацаваных умовах. Змены ў арганізацыі наведвання — гэта вынік вялікай зацікаўленасці гэтым месцам з боку ўдзельнікаў СДМ.
 
У адной са школ Нью-Ёрка забаранілі ўзгадваць «Божае Нараджэнне» і «Санта Клаўса»
15.12.2015 12:36

У адной са школ Брукліна забаранілі назвы «Божае Нараджэнне» і «Санта Клаўс».  Кіраўніцтва вучэбнай установы ў адпаведнасці з дырэктывай мясцовага дэпартамента адукацыі вызначыла называць Божае Нараджэнне «зімовымі святамі», Дзень падзякі — «святам ураджаю», а Санта Клаўса — «свецкім дзеячам», паведаміў у панядзелак сайт тэлеканала «РенТВ».

 
Кожны трэці малады амерыканец хоча бачыць Папу Францішка маральным лідарам
15.12.2015 11:10

Апытанне Інстытута палітыкі Гарвардскага ўніверсітэта засведчыла пра пазітыўнае стаўленне вялікай часткі амерыканскай моладзі да Пантыфіка.

 
У Польшчы скралі парэшткі святога Айца Піо
14.12.2015 18:05

З капліцы правінцыйнага шпіталю ў г. Пшэмыслаў быў скрадзены рэліквіярый з парэшткамі святога Айца Піо. Злачынец узламаў замок у шафе, у якой знаходзіліся рэліквіі.

 
Некалькі тысяч законнікаў збяруцца ў Рыме на свой кангрэс
14.12.2015 17:44
У Рыме з 28 студзеня па 2 лютага 2016 г. пройдзе міжнародная сустрэча прадстаўнікоў усіх форм кансэкраванага жыцця: новых супольнасцяў, кансэкраваных дзеў, свецкіх інстытутаў, кантэмпляцыйных кангрэгацый, таварыстваў апостальскага жыцця.
 
Артадаксальныя рабіны звярнуліся з лістом да католікаў
14.12.2015 14:17

Хрысціянства з’яўляецца дарам для народаў і дыялог з ім неабходны, каб працаваць для на карысць адкуплення свету, напісалі 25 артадаксальных рабінаў.

 
Пакістан: джыхадзісты пагражаюць атакамі на Касцёл
14.12.2015 13:11

Шматлікія касцёлы ў пакістанскім горадзе Лахаўрзэ атрымалі пагрозы, што ў перыяд Божага Нараджэння будуць атакаваны.  Гэта прымусіла абшчыны, населеныя ў асноўным хрысціянамі квартала Юханабад прадставіць справаздачы да ўлад і папрасіць аб забеспячэнні  дадатковай аховы касцёлаў.

 
Misericors: у Польшчы стварылі камп'ютарны дадатак на Год Божай Міласэрнасці
11.12.2015 18:04

«Дадатак з’яўляецца канкрэтным адказам на заклік Папы Францішка адкрываць справы міласэрнасці і рэалізоўваць іх у паўсядзённым жыцці», — кажуць стваральнікі мультымедыйнага і інтэрактыўнага праекта Misericors, мэта якога заключаецца ў распаўсюджванні Божай Міласэрнасці.

 
Украінскія біскупы выступілі супраць гендэрнай ідэалогіі
11.12.2015 11:17

Рыма- і грэкакаталіцкія біскупы Украіны ў супольнай дэкларацыі рэзка асудзілі спробы ўвесці антысямейную гендэрную ідэалогію ў дзяржаўнае заканадаўства.

 
У Італіі пазітыўна ацанілі кнігу амерыканскай журналісткі Ідэн Доўн пра цнатлівасць
10.12.2015 15:41

У Італіі выходзяць рэцэнзіі на перавыдадзеную ў ЗША кнігу журналісткі Ідэн Доўн «Хвалюючая цнатлівасць: задавальненне ад таго, што ты апрануты».

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 61 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.