Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У Расіі выйшла кніга кардынала Берголіо і рабіна Скоркі
01.12.2015 11:49

У Расіі выйшла кніга «Аб нябесным і зямным». Гэтая праца — своеасаблівы дыялог двух сяброў па актуальных пытаннях свецкага і рэлігійнага жыцця: кардынала Хорхе Марыё Берголіо, цяперашняга Папы Францішка, і рабіна Абрагама Скоркі. Цікавы факт, што гэтая кніга выйшла дзякуючы працы габрэйскага выдавецкага дома «Кніжнікі» і выдавецтва «Тэкст».

 
Хрысціяне і мусульмане Польшчы разам маліліся аб супакоі ў свеце
30.11.2015 19:05

«Экстрэмісты блюзнераць. Не дапусцім гэтага» – такі надпіс можна было ўбачыць на мусульманскім культурна-адукацыйным цэнтры ў Вроцлаве, ад якога 27 кастрычніка ў другой палове дня вырушыла дэманстрацыя пад назвай «Не ад нашага імя».

 
Першая міжнародная канферэнцыя глухіх католікаў прайшла ў Азіі
30.11.2015 16:48

Выклікі евангелізацыі глухіх сталі асноўнай тэмай першай міжнароднай азіяцкай канферэнцыі глухіх католікаў, якая адбылася ў Тайландзе.

 
У 2014 годзе ў крызісных цэнтрах Расіі ад абортаў адгаварылі 29 тысяч жанчын
27.11.2015 11:15

«У Расіі дзейнічае 385 крызісных цэнтраў дапамогі цяжарным жанчынам, якія аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі», – паведаміла глава камітэту Дзярждумы Расіі па пытаннях сям’і, жанчын і дзяцей Вольга Епіфанава.

 
Забаронены ў кінатэатрах Вялікабрытаніі ролік з малітвай «Ойча наш» з’явіўся ў інтэрнэце
26.11.2015 17:21

Царква Англіі вырашыла паказаць відэаролік з малітвай «Ойча наш» у трох сеткавых кінатэатрах краіны. Аднак паказ роліка быў забаронены. Тым не менш, стужку можна паглядзець на Youtube.

 
Сірыя: з рук ісламістаў вызвалены некалькі хрысціянскіх закладнікаў
26.11.2015 14:30

У вобласці Аль-Хасака на поўначы Сірыі былі вызвалены з рук баевікоў «Ісламскай дзяржавы» дзесяць асірыйскіх хрысціян. Хрысціянскае агенцтва «Айна» паведаміла 25 лістапада, што група з пяці жанчын і пяці мужчын у добрым фізічным стане.

 
Старажытнагрэчаскі папірус Новага Запавету знайшлі на аўкцыёне «eBay»
25.11.2015 14:08

Джэфры Сміт, спецыяліст па вывучэнні перыяду ранняга хрысціянства з універсітэта Тэхаса, знайшоў на сайце інтэрнэт-аўкцыёна «eBay» выстаўлены для продажу фрагмент старажытнагрэчаскага папіруса Евангелля паводле Яна, паведамляе «The New York Times».

 
Прэзідэнт Перу прыме ўдзел у беатыфікацыі польскіх францішканаў
25.11.2015 11:32

Прэзідэнт Перу Ольянта Умала абвясціў пра свой удзел у беатыфікацыі польскіх францішканаў а. Міхала Тамашака і а. Збігнева Стшалкоўскага,  забітых у 1991 годзе ў Перу. Разам з імі будзе беатыфікаваны італьянскі святар Алесандро Дордзі, які памёр пакутніцкай смерцю ў Перу ў тым жа годзе.

 
InfoGiubileo: у Рыме запрацуе юбілейная інфаслужба
24.11.2015 14:46

Штодзённа ў радыёэфіры італьянскай сталіцы будзе гучаць шэсць спецыяльных выпускаў інфармацыйнай перадачы, прызначанай для пілігрымаў і турыстаў, якія прыбудуць для святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці. У праекце задзейнічаны: Ватыканскае радыё, Roma Radio, рымскі метрапалітэн, Luceverde Aci (транспартны інфармацыйны рэсурс) і FsNews Radio (радыёстанцыя італьянскай чыгункі).

 
Святая Імша ўпершыню за сто гадоў прайшла ў Турэмным замку Табольска
24.11.2015 13:10

У Турэмным замку гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка ў Табольску (Цюменская вобласць, Расія) адкрыліся чатыры пакоі для малітвы дарэвалюцыйнага перыяду. У адным з пакояў, які ў катаржнай турме быў адкрыты для католікаў у 1898 годзе, упершыню за сто гадоў прайшла святая Імша.

 
Партугальскі епіскапат: дзяржава павінна абараняць жыццё і сям'ю
23.11.2015 10:53

Абарона чалавечага жыцця ва ўсіх яго фазах ад зачацця да натуральнай смерці, шанаванне каштоўнасці сямейнага жыцця, прыняцця і выхавання дзяцей у шлюбе як саюзе паміж мужчынам і жанчынай – гэта асноўныя абавязкі дзяржавы ў адносінах да сваіх грамадзян. Пра гэта сказаў на распачацце пасяджэння партугальскага епіскапату Патрыярх Лісабона кардынал Мануэль Хасэ Макарыё дэ Клементэ.

 
Амерыканская каталічка атрымала прэстыжную ўзнагароду CNN
23.11.2015 09:40

28-гадовая Мэгі Дон атрымала ўзнагароду CNN «Герой года» за дапамогу дзецям-сіротам і людзям з бедных сем'яў у Непале. «Бог прысутнічае ў маёй справе дапамогі бедным», – прызнаецца пераможца.

 
Біскупы Алжыра засцерагаюць ад ісламафобіі
20.11.2015 12:52

«Жывучы сярод мусульман, мы назіраем, што яны асуджаюць гэтыя напады і глыбока засмучаныя тым фактам, што гэтыя акты былі здзейснены ў імя ісламу», – з такімі словамі каталіцкія біскупы Алжыра звярнуліся да епіскапату Францыі.

 
У Мексіцы знік чарговы святар
20.11.2015 12:21

У мексіканскім штаце Пуэбла з’явіліся звесткі аб знікненні чарговага каталіцкага святара. Ксёндз Эраста Пліега дэ Хэсус чатыры гады быў пробашчам парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Куйоако.

 
Колькасць веруючых у свеце будзе расці — прагноз
19.11.2015 14:09

Здагадкі аб хуткай смерці рэлігій былі перабольшаныя. Паводле нядаўніх даследаванняў, рост рэлігійных груп ва ўсім свеце, па прагнозах, будзе ў 23 разы больш, чым рост нерэлігійных груп паміж 2010 і 2050 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 63 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.