Пазнаваць тое, што нас дзеліць |
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча |
01.03.2012 14:47 |
Мне здаецца, што большасць з тых, хто чытае гэтыя радкі, — католікі свецкія, без вышэйшай тэалагічнай адукацыі. Такі вернік павінен мець хоць і мінімальныя, але ясныя веды аб тым, што нас адрознівае ў веравызнанні ад іншых канфесій і якія магчымыя перпектывы адбудовы страчанага адзінства. Навярстаць недахопы сваёй адукацыі добра было б якраз цяпер, калі Святы Айцец аб’явіў гэты год Годам Веры, сцвярджаючы паважны сур’ёзны крызіс веры ў сучасным грамадстве2. Пра экуменічны дыялог Бэнэдыкт XVІ кажа, што ён павінен абапірацца на прыярытэце веры, каб мужна закранаць таксама спрэчныя пытанні, але заўсёды ў братнім духу ўзаемнай павагі3. Таму калі, як часам бывае, з праваслаўным суседам або праваслаўнай знаёмай распачнецца гаворка пра розніцы ў нашых «верах», трэба ведаць, што правільна адказаць. Значна горш, калі такая размова будзе абапірацца на выпадковых крыніцах. Можна прывесці, як прыклад нядобрай крыніцы, адзін артыкул папулярнай сярод народа газеты «Комсомольская правда», чытаючы які, цяжка ўстрымацца ад крытыкі (артыкул знаходзіцца тут). Але цяпер прашу звярнуць увагу толькі на адзін раздзел гэтага артыкула, які датычыць менавіта справаў веры і не залежыць ад даўнасці выпуску нумара газеты: «ИЗ ИСТОРИИ ВОПРОСА. Православие — католицизм: пять основных отличий». Бр. Яраслаў Крыловіч
|
tt Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: bratjaroslav@gmail.com |