Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Публіцыстычная старонка Пятра Рудкоўскага
 Пётр РУДКОЎСКІ — багаслоў, філосаф. Нарадзіўся ў 1978 г. у мястэчку Канвэлішкі, на Гродзеншчыне. У 2000 г. уступіў у дамініканскі ордэн. Абараніў магістэрскую дысертацыю па багаслоўі ў дамініканскім калегіуме ў Кракаве і па філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. Займаецца сацыяльнай этыкай і метадалогіяй навук, дактарант Інстытута філасофіі Варшаўскага ўніверсітэта.

Рэлігійнае і палітычнае
28.07.2009 17:24
Заклікі «не ўмешваць» палітыку ў рэлігію і рэлігію ў палітыку гучаць даволі часта ў розных краінах і на розных кантынентах. Аднак, што насамрэч азначае гэта «нязмешванне»? Ці існуе мяжа паміж рэлігійнай і палітычнай сферай? Гэтае пытанне з'яўляцца, мабыць, адным з найцяжэйшых для сацыяльнага навучання Касцёла.
 
Cэнс каранавання марыйных іконаў
16.07.2009 19:20
Наблізіўшыся да жыватворнай крыніцы, мы можам пабачыць шэраг прыладаў-сродкаў, прадстаўленых нам для таго, каб як мага больш пачэрпнуць з крыніцы. А гэтай крыніцай ёсць ніхто іншы, а толькі Езус Хрыстус, Бог-Чалавек, Скала, з якой б'е вада жыцця (пар. Ян 3: 27; 1 Кар 10: 4). Існуе, аднак, небяспека, што мы ўсю сваю ўвагу скіруем на гэтыя прылады, а забудзем пра саму крыніцу. Адной з такіх «прыладаў» ёсць звычай каранавання абразоў Маці Божай.
 
Пётр Рудкоўскі пра ўшанаванне Божай Маці
18.05.2009 16:28
Дамініканскі багаслоў-містык, благаслаўлёны Генрых Сюзо (ХIV ст.), у сваіх творах, між іншым, згадваў, што ў юнацкія гады любіў хадзіць па лугах, збіраць кветкі і заносіць іх да падножжа скульптурнай выявы Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У тыя часы яшчэ не было травеньскіх набажэнстваў, але была, як бачым, выразная патрэба (прычым не толькі ў брата Генрыха) «збіраць кветкі» для Божай Маці. Прыкладна з часоў позняга сярэднявечча ўсталявалася традыцыя спявання велічных заклікаў да Панны Марыі, што перапляталіся пакорным рэфрэнам «Маліся за нас... маліся за нас... маліся за нас...»
 
Некалькі думак наконт тэорыі эвалюцыі
10.02.2009 04:08
12 лютага бягучага года выпадае 200-годдзе з дня нараджэння Чарльза Дарвіна. Прапаную з гэтай нагоды некалькі рэфлексій наконт створанай ім мега-тэорыі, якая мела сур'ёзныя светапоглядныя наступствы. Наступствы, якія да сённяшняга дня з'яўляюцца фактарам шматлікіх дыскусій...
 
Быць ці забіць: крывавае аблічча геданізму
11.11.2008 19:08

10 снежня 2008 г. ААН будзе адзначаць 60-ю гадавіну Паўсюднай дэкларацыі правоў чалавека. З гэтай нагоды радыкальныя праабартыўныя групы маюць намер прадставіць Генеральнай Асамблеі ААН петыцыю ў справе гарантавання паўсюднага права на аборты як аднаго з асноўных правоў чалавека. Так-так, знішчэнне чалавечай істоты сапраўды прэзентуецца тут як асноўнае права чалавека.

 
Ян Павел ІІ — вялікі і... шматлікі
13.10.2008 19:10
«Помнікаў яму, сапраўды, бадай што, і зашмат, прычым усе вельмі нізкай мастацкай вартасці», «Мяне, католіка, гэта крыху турбуе...», «Не разумею сэнсу: ён жа не святы (прынамсі яшчэ), каб перад яго статуямі маліцца!» — вось такія каментарыі можна знайсці на беларускіх інтэрнэт-форумах адносна асвячэння чарговага помніка Яну Паўлу ІІ, якое запланавана на 16 кастрычніка. Які сэнс устанаўлення помнікаў, памятны дошак ды вывешвання выяваў Пантыфіка? Спрыяе гэта ці не спрыяе ўмацаванню веры і распаўсюджванню Евангелля?
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.