Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да Успаміну ўсіх памерлых…
Вера і жыццё. Старонка кс. Уладзіміра Русака
26.10.2011 15:56

Падзеі ёсць ў жыцці людзей.
І людзі ёсць «так, без падзей».
А без людзей тут безнадзей.
Бо хто ж запіша ход падзей?

Зноў набліжаецца лістапад — час, калі зямлю паступова засцілаюць сваім лісцем клёны, каштаны, ліпы, дубы і …генеалагічныя дрэвы.

Лісце, часам, так шчыльна пакрывае зямлю, што ўжо не бачна травы, зеляніны, якой мы па вясне чакаем як знак жыцця. Лісце пакрывае, перашкаджае бачыць… Ёсць шмат рэчаў, якія перашкаджаюць, замінаюць, адцягваюць увагу, зводзяць з добрай дарогі і збіваюць з панталыку. У каляровым калейдаскопе заняткаў і падзей часам цяжка ўспомніць, дзе пачатак, сутнасць, а што дададзена было пазней і выконвае ролю прыгожых букецікаў з асенняга рознакаляровага лісця. Часта, каб дайсці да сутнасці, трэба ўспомніць, з чаго ўсё пачалося, што было да гэтага. І хто быў перад намі.

Памяць… як шмат яна змяшчае! Часцей падзей, радзей людзей.

Пра некаторых мы памятаем штодзень, іншыя час ад часу нам сняцца, а ёсць і такія, якія нагадваюць пра сябе толькі праржавелым крыжам сярод былля каля магілаў нашых родзічаў.

Памяць — гэта не толькі функцыя чалавечага інтэлекту. Памяць — гэта стан сэрца асобы. Толькі асоба мае ТАКУЮ памяць.

Кс. Уладзімір Русак

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.