«Хто маці Мая?» |
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч |
12.06.2012 14:31 |
Ёсць у літургічным годзе звычайны перыяд, і ўсе нядзелі ў ім —
«звычайныя». Але кожная святая Імша — падзея, і на сённяшнюю літургію, у дзень нараджэння маёй дачушкі, калі я думала асабліва
памаліцца за сваю ўжо 6-гадовую гарэзніцу, пачула нечаканы ўрывак з
Евангелля Мк 3, 20–35: «Ён сказаў ім у адказ: „Хто маці Мая..?“». Пытанне, разважанне ці запрашэнне, а можа — перасцярога? Здаецца, усе вакол ведалі, ніхто не задаваўся пытаннем, хто маці Езуса. Тады Ён спытаўся сам, толькі не ў сябе, а ў нас... «Хто будзе выконваць волю Божую», — просты, ясны адказ, які слепіць вочы сваёй яскравасцю. Калі маці прапануе дзіцяці нешта супрацьлеглае Божай волі, яна ўжо яму не маці. Тэрэса Клімовіч |