«Няспынная малітва за Беларусь» трывае ўжо больш за год, а мы працягваем знаёміць з яе ўдзельнікамі. На гэты раз — група вернікаў з Жодзіна.
5 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле.
«Няхай дата 16 мая стане добрай нагодай для сведчання нашай веры і лучнасці з духоўнай спадчынай святога мучаніка. У гэты святы час міласэрнасці прыбудзем на адпустовыя ўрачыстасці ў санктуарый cвятога Андрэя Баболі ў Іванаве», — заклікае біскуп Пінскі.
СДМ-2016 усё бліжэй. Падрыхтоўка ідзе. Погляд знутры, альбо пра тое, што адбываецца ў адной са шматлікіх парафій Польшчы, якія знаходзяцца ў чаканні гэтай вялікай падзеі, мы даведаліся ад Катажыны Радваньскай, студэнткі Папскага ўніверсітэта імя св. Яна Паўла ІІ у Кракаве, якая паходзіць з невялікай парафіі за 120 км ад культурнай і гістарычнай сталіцы Польшчы.
Жывыя ўспаміны пра духоўнае падарожжа да Гары Крыжоў і іншых святых месцаў на землях Літвы паклікалі ў дарогу іўеўскіх парафіян. На гэты раз вернікі парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла наведалі святыні Польшчы.
Антон і Алена Стрыгі з Гродна сёлета святкуюць 15 гадоў шлюбу — у іх сям’і падрастае чацвёра дзяцей: Уладзімір, Лізавета, Васілій і Ірына. Напрыканцы красавіка сям’я Стрыгаў атрымала перамогу ў раённым этапе конкурса «Сям’я года-2016».
4 мая адышоў у вечнасць Станіслаў Свіслоцкі — бацька кс. Юрыя Свіслоцкага, рэзідэнта парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія).
У месяц Марыі — жанчыны свету, якая дала і дае найпрыгажэйшы прыклад жыцця для кожнай жанчыны, на нашым партале распачынаем праект «Кожная — Марыі спадарожная».
2 мая святары і кансэкраваныя асобы, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, выказалі віншаванні біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу з нагоды яго імянін.
У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэціі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за іх неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў.
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі перажыў дзве сусветныя і руска-польскую вайну і стаў першым касцёлам Мінска, адкрытым у савецкі час. Catholic.by сабраў цікавыя ўспаміны непасрэдных сведкаў тых падзей.
30 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася дыяцэзіяльная сустрэча супрацоўнікаў медыцынскіх устаноў, арганізатарам якой выступіла Душпастырства службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі на чале з кс. Віталіем Сідоркам.
«ProVocatio» — сустрэча аб пакліканні для хлопцаў узростам ад 15 гадоў — адбылася 30 красавіка – 1 мая ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах.
30 красавіка ў касцёле святога Міхала Арханёла ў Навагрудку біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў пасля рамонту арган, гукаў якога жыхары Навагрудка не чулі на працягу двух дзесяцігоддзяў.
З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір, прысвечаны святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога адзначаецца 6 мая.