З 1 па 8 мая ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне адбыліся святыя місіі. Іх праводзілі айцы рэдэмптарысты з Гродзенскай дыяцэзіі Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.
У Дзень Перамогі міністранты верхнядзвінскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі разам са сваім пробашчам, бацькамі і хлопцамі з міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, здзейснілі патрыятычную вандроўку па месцах баёў Вялікай Айчынай вайны.
6-8 мая ў Вільнюсе (Літва) праходзіў Нацыянальны Кангрэс Міласэрнасці – найбуйнейшая рэлігійная падзея ў Літве ў Годзе Міласэрнасці. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на кангрэсе прадстаўляў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
7 мая ў Алтажаве (Польшча) восем дыяканаў з Таварыства Каталіцкага Апостальства (палатыны) прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне. Сярод іх быў адзін беларус – дыякан Яўген Юршо SAC з парафіі Святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве (Гродзенская дыяцэзія).
9 мая работнікі службы аховы здароўя, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і іншыя жыхары Ліды – у цэлым 80 чалавек – здзейснілі маёвую пілігрымку па касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды 25-годдзя яе існавання.
Штогод маладыя католікі з Пінскай дыяцэзіі адкрываюць сезон пілігрымак майскай пілігрымкай да Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Сёлета аднадзённы «духоўны марафон» прайшоў 9 мая і сабраў агулам каля 140 вернікаў з розных куткоў Беларусі.
Ксёндз Анджэй Сцонбер, галоўны пастулатар у беатыфікацыйным працэсе Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, распавёў Catholic.by пра асаблівасці працэсу, які распачаўся ў Мінску 10 красавіка.
Малітвы ў духу супольнасці Тэзэ, спевы пад гітару, а таксама вясёлы вечар з канцэртам праслаўлення – усё гэта і не толькі яднала маладых вернікаў Пінскай дыяцэзіі падчас Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі, якая прайшла ў Пінску 8 мая.
4-7 мая Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі брат Алег Шэнда OFM Cap здзейсніў працоўны візіт у Бары (Італія), дзе з 2014 года на тэалагічным факультэце беларускія капуцыны праходзяць падрыхтоўку да прэзбітэрскага пасвячэння.
29 мая 2016 г. у г. Мінску плануецца правесці працэсію Божага Цела. Пачатак а 9-й гадзіне ўрачыстай святой Імшой на Залатой Горцы з АБАВЯЗКОВЫМ УДЗЕЛАМ УСІХ святароў, дыяканаў, кансэкраваных асобаў і вернікаў нашай сталіцы.
9 мая ў Мастах завяршыліся ХХІІІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Удзельнікі сёлетняй сустрэчы дзеляцца сваімі ўражаннямі ад Дыяцэзіяльных дзён моладзі і выказваюць меркаванні наконт міласэрнасці.
9 мая ў Мастах завяршыліся ХХІІІ Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Кульмінацыяй трохдзённай сустрэчы стала ўрачыстая святая Імша ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
7 мая ў магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў межах Года Божай Міласэрнасці адбылася юбілейная малітоўная сустрэча ўдзельнікаў Літургічнай службы алтара магілёўскай часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
7 мая, у першую суботу месяца, у межах падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілея аб’яўленняў Маці Божай ў Фаціме, вернікі здзейснілі чарговую пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Гэта ўжо шостая аўтобусная пілігрымка з мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены.
7-8 мая ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшла акцыя «Стань семінарыстам на ўікэнд». Такім чынам духоўная навучальная ўстанова далучылася да сусветнай ініцыятывы, асноўным прынцыпам якой з’яўляецца магчымасць паглядзець на жыццё тых, хто рыхтуецца да святарства, так бы мовіць, знутры.