22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у гомельскім касцёле дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец удзяліў сакрамэнт канфірмацыі моладзі і дарослым, а таксама Першую Камунію дзецям.
Напрыканцы мая ў Мінску плануецца распачацце будаўніцтва касцёла парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно.
22 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Багданаве 18 дзяцей у беласнежных альбах прыгадалі сабе дзень сваёй Першай Камуніі, якую ім удзяліў былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
21 мая ў парафіі Cв. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася агульнабеларуская салезіянская ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Галоўнай тэмай святкавання былі словы св. Яна Боско: «Даверцеся Марыі, і вы ўбачыце, што такое цуды».
21 мая адбылася пілігрымка вернікаў парафіі Божага Цела ў Мінску ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай з нагоды Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.
22 мая ў парафіі ў Гервятах адбылася адпустовая ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Святыню, якую з-за яе прыгажосці называюць «беларускім Нотр-Дамам», наведала ў гэты дзень шмат вернікаў з усёй краіны і з-за мяжы.
22 мая ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні адбыўся парафіяльны адпуст. Да супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, далучыўся таксама музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне «Ave» на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко.
22 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у пракатэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Санкт-Пецярбургу святую Імшу з нагоды 25-гадовага юбілею святарскага служэння яе пробашча кс. Стэфана Кацінэля.
18 мая напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек падарыў Святому Айцу Францішку дыск «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага» на беларускай мове.
У межах свайго візіту ў Ватыкан 21 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў у суправаджэнні Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна выстаўку беларускіх абразоў XVII-XXI стст., экспазіцыя якіх разгарнулася ў музеі Ватыкана.
У тым, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан і сустрэча з Папам Францішкам, якая адбылася 21 мая, паспрыяе развіццю адносін паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама паміж краінай і Каталіцкім Касцёлам у Беларусі, выказаў упэўненасць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
20 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў шпітальную капліцу Божай Міласэрнасці ў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Папа Рымскі Францішак падчас сустрэчы ў Апостальскім палацы ў Ватыкане 21 мая абмеркавалі развіццё адносін Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.
Упершыню за сваю 11-гадовую гісторыю каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» робіць паўзу і «прапускае» адзін год. Чаму так адбываецца?