Аўтар кнігі «Колокольный звон Белой Руси: тысячелетие традиции», якую спецыялісты прызнаюць адной з першых грунтоўных манаграфій у Беларусі па кампаналогіі — навуцы аб званах — Алена Шацько правяла ў экспедыцыях амаль 15 (!) гадоў.
2 сакавіка ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава прайшлі «Разважанні на Вялікі пост у арганнай музыцы».
«Напачатку было цяжкавата разумець усе словы, калі хтосьці нешта хутка расказваў, асабліва пры асабістай размове. Што яшчэ цікава: нават самыя традыцыйныя касцёльныя спевы там спяваюць на свой лад — са сваёй мелодыяй. Пры тым, мелодыя не сапсаваная, а проста свая — палеская».
Ідэі ініцыятывы «Няспыннай малітвы за Беларусь», якую запусцілі ў жыццё 12 красавіка 2015 года — у Нядзелю Божай Міласэрнасці — спаўняецца год.
У вёсцы Лапічы Асіповіцкага раёна пацярпела ад пажару праваслаўная царква святых апосталаў Пятра і Паўла. Пра гэта паведамілі БЕЛТА са спасылкай на Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.
2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла.
З першага сакавіка ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне з’явіўся адмысловы «адпустовы канфесіянал», у якім на працягу дня можна прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
З 26 лютага па 1 сакавіка ў парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы прайшлі рэкалекцыі, якія правёў а. Вітальд Жэльветра OFMCap.
У Браслаўскім санктуарыі пачала дзейнічаць каплічка, звязаная з ушанаваннем святога Яна Паўла ІІ. З правага боку ад цэнтральнага ўваходу ў святыню знаходзяцца ўжо публічна выстаўленыя рэліквіі (кропля крыві) святога.
«І распрануўшы Яго, надзелі на Яго пурпуровы плашч. І сплёўшы вянок з церняў, усклалі Яму на галаву і далі Яму ў правую руку трысціну. Становячыся перад Ім на калені, насміхаліся з Яго, кажучы: "Вітай, Кароль Юдэйскі!"» (Мц 27, 27-29)
Распрацоўваць праекты на Вялікі пост у араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлаве ўжо стала традыцыяй. Гэты год не стаў выключэннем. «Да Езуса з ксяндзом Боско» — так гучыць тэма на Вялікі пост 2016 года, дэвізам якога сталі словы «О Езу найцярплівейшы! Будзь міласэрны да нас!».
У Год Божай Міласэрнасці дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» праводзіць велікапосную акцыю «Святло Міласэрнасці», якая мае на мэце збор сродкаў для тых, хто церпіць ад голаду і нястачы.
Сёлета споўнілася 400 гадоў з той пары, як зямны свет пакінуў вядомы дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мецэнат і пісьменнік Мікалай Крыштаф Радзівіл па мянушцы Сіротка.
27 лютага ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мк-н Індустрыяльны), дзе служаць айцы піяры, адбыўся тэнісны турнір паміж міністрантамі піярскіх парафій Шчучына і Ліды.
28 лютага, у III нядзелю Вялікага посту, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам парафіі ў Светлагорску і Жлобіне.