Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архіыяцэзіі і біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB у размове з журналістам Catholic.by прыгадвае сваё пакліканне і дзеліцца развагамі пра душпастырскую працу ў Магілёўскім рэгіёне.
Вясной 2015 года пачалася кругласутачная «Няспынная малітва за Беларусь». Вернікі розных канфесій паступова далучаліся да малітвы, абіраючы свае малітоўныя 60 хвілін за Радзіму. Наш чарговы суразмоўца — Арцём Сітнікаў.
20-21 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску адбылася сустрэча на тэму паклікання «ProVocatio» для хлопцаў узростам ад 15 гадоў. Сустрэча была другой з чатырох запланаваных на бягучы навучальны год.
24 лютага ў мінскай парафіі Божага Цела адбылася кананічная пастырская візітацыя. Парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
У гісторыі знішчэнняў народаў, канкрэтных асобаў, якія былі камусьці па нейкіх прычынах невыгоднымі, нязручнымі, выклікалі пэўную небяспеку, або былі занадта моцнымі ці проста кагосьці раздражнялі сваім існаваннем, была перадгісторыя — іх чакала не адразу знікненне ці сціранне з аблічча зямлі, але яшчэ і шлях праз пакуты — бічаванне.
Гравюрную дошку XVІІІ стагоддзя «Маці Божая Ружанцовая» з адбіткам на паперы можна ўбачыць у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.
У другую нядзелю Вялікага посту ўраджэнец Беларусі новапрэзбітэр а. Уладзімір Лапацкі OСist з супольнасці айцоў цыстэрцыянцаў канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле.
І ў гэтым годзе не забылі на Камайшчыне ксяндза Казіміра Стаповіча, які больш за сто гадоў таму з павагай і любоўю звяртаўся да продкаў сённяшніх камайцаў на роднай беларускай мове, вучыў іх, як трэба адносіцца да Бога, і прыкладам свайго кароткага, але яскравага жыцця паказваў, як трэба любіць бліжняга і Айчыну.
21 лютага ў Вільнюсе ў кінатэатры «Форум Сінема Вінгіс» быў прэзентаваны фільм «Першы абраз Божай Міласэрнасці. Нячутая гісторыя невядомага шэдэўра», прысвечаны асобам і гісторыі, звязанымі з культам Божай Міласэрнасці.
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі памаліўся за ўсіх, хто стаіць на варце супакою і бяспекі краіны і народа. 23 лютага, калі адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны, іерарх узначаліў святую Імшу ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
21 лютага ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні адбылося свята ўсіх хлопчыкаў і мужчын, у якім удзельнічала больш за 80 чалавек. Выхаваўчай мэтай імпрэзы было разважанне над якасцямі і ўменнямі сапраўднага мужчыны і абаронцы Бацькаўшчыны.
Ікона Хрыста з часціцай Цярновай кароны была дастаўлена ў Мінск 21 лютага па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
20 лютага ў супольнасці цыстэрцыянцаў у польскім Енджэёве біскуп Ян Пятроўскі ўдзяліў прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Брат Гжэгаж Брадацкі стаў дыяканам, а дыяканы Уладзімір Лапацкі і Бруна Патэрэвіч атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне.
22 лютага ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылося агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці з удзелам курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае свята катэдры святога Пятра, апостала.
20 лютага ў польскім горадзе Замосце на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць архітэктар Віктар Вільк. Гэты чалавек вядомы асабліва тым, што яго рэстаўрацыйна-будаўнічая фірма «Рэнаватар» на працягу многіх гадоў выконвала рэстаўрацыйныя працы сакральных аб’ектаў у розных рэгіёнах Беларусі.