21 лютага па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Мінск прыбудзе ікона Езуса Хрыста з часціцай Цярновай кароны. Пастаянным месцам прабывання Цярновай кароны з’яўляецца сабор Парыжскай Божай Маці ў Францыі.
У сталічнай культурнай прасторы «ЦЭХ» з 18 лютага па 17 красавіка праходзіць мультымедыйная выстаўка «Мікеланджэла. Стварэнне свету». На ёй можна ўбачыць лепшыя працы майстроў італьянскага Адраджэння, сярод якіх карціны, фрэскі і скульптуры біблійнай тэматыкі.
Моладзь Беларусі паступова ўваходзіць у апошні этап падрыхтоўкі да XXXI Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць летам гэтага года ў Кракаве. 18 лютага ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне адбылася святая Імша з нагоды падрыхтоўкі да Дзён моладзі.
Пытаюся сябе: а што ёсць крыж, які так шукаю? Бо цяжка шукаць, калі дакладна не ведаеш прадмету свайго пошуку. Прынамсі, так жа можна ніколі і не знайсці, альбо знайсці, ды так і не зразумець, што гэта якраз тое, што шукаў...
Чарговы выпуск рубрыкі «Хрысціянскае сёння» прадстаўляе кнігу «Літва. Аднаўленне Касцёла» і яе аўтара — нямецкага журналіста Маркуса Новака. Аўтар распавёў Catholic.by пра асаблівасці даследавання і сваю працу над праектам.
18 лютага ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылася пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу ў межах пастырскай сустрэчы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
17 лютага адбылася чарговая пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага рэгіёну — гэтым разам у парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах (Бабруйскі дэканат).
Беларускі іерарх быў запрошаны на патранальнае свята школ у польскім горадзе Торунь разам з Рэгіянальным настаяцелям Таварыства св. Яна Боско ў Беларусі кс. Віктарам Гайдукевічам SDB.
Пра гэта са спасылкай на старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міндзяржвыканкама Жанну Рамановіч паведамляе БЕЛТА.
17 лютага Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у межах пастырскай візітацыі касцёл святых Сымона і Алены ў Мінску.
З 5 па 12 лютага Беларусь наведалі прадстаўнікі самай вялікай пралайф-арганізацыі Human Life International – яе прэзідэнт, каталіцкі святар Шэнан Боке (ЗША), і Ёханес Бухер (Аўстрыя) – каардынатар для еўрапейскага рэгіёна.
Пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе кс. Станіслаў Мжыглуд SDS скіраваў адмысловы зварот на Вялікі пост да сваіх парафіян.
Перажыванні, якія звязаны з разважаннем аб муках і крыжовай смерці Езуса, неад’емныя ў час Вялікага посту. Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху ўмацоўвае нашу веру, вучыць любові і ахвярнасці.
«Хочам надалей мужна працягваць малітву аб добрым плёне сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла — праз заступніцтва супольных святых — Апосталаў славянаў Кірыла і Мятода і пад іхняй апекай дзейнічаць не як супернікі, а як браты», — адзначыў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.