«Таварыства беларускай мовы» прапануе даць адной з мінскіх вуліц імя нашага славутага земляка і адзінаверца, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША.
19 студзеня кусташы санктуарыяў Беларусі сустрэліся ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях. Aгульнабеларуская сустрэча адбылася ў рамках святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.
«Калі казаць аб тым, ці патрэбна нам малітва аб еднасці хрысціян, напэўна, у ХХІ стагоддзі вельмі актуальна гаварыць пра неабходнасць маліцца разам», — сказаў у каментарыі для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць з 18 па 25 студзеня, пастар Евангельска-лютэранскай Царквы Уладзімір Татарнікаў.
На Цнянскім вaдасховішчы мінус пяць, але пробашч мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай кс. Францішак Рудзь марозу не баіцца. Святар ужо не першы год акунаецца ў зімную ваду, аднаўляючы абяцанні хросту. Гэтым разам журналісты Catholic.by вырашылі падтрымаць святара маральна і склалі яму кампанію.
Сустрэча традыцыйна пачалася святой Імшы ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго валанцёры сабраліся ў галоўным офісе «Карытас Гродна». Разам з валанцёрамі на сустрэчы прысутнічаў дырэктар Нацыянальнага «Карытас» кс. Віталій Дабраловіч.
Беларускае тэлебачанне прысвяціла Году Міласэрнасці выпуск праграмы «Існасць» з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
13 студзеня ў шчучынскай парафіі прайшла аплаткавая сустрэча малітоўнага руху за святароў «Маргарытка», а 17 студзеня — настаўнікаў і выхавацеляў, якія належаць да мясцовага душпастырства настаўнікаў.
16 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боско ў Смаргоні пасля больш чым шасцігадовага перапынку пачалася моладзевая гульня «Бітва мікрараёнаў-2016». Ініцыятарамі праекта гульні выступілі салезіяне супрацоўнікі.
19 студзеня адбудзецца агульнабеларускае святкаванне Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці для працаўнікоў санктуарыяў. Якое значэнне адкрыццё Святых Дзвярэй мае ў справе навяртання? На гэтае і іншыя пытанні адказвае кусташ браслаўскага санктуарыя кс. Станіслаў Мжыглуд SDS.
У Год Міласэрнасці «Caritas» Пінскай дыяцэзіі асабліва дапамагае пажылым і адзінокім людзям. 17 студзеня пасля святой Імшы валанцёры сабралі іх на святочную сустрэчу.
17 студзеня ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшла юбілейная ўрачыстасць 25-годдзя манаскага жыцця сястры Паўлы Марыі Волчак CSFN.
«Сёння мы, хай і не дасягнуўшы яшчэ паўнаты адзінства, маем нашмат больш агульнага, чым таго, што нас раздзяляе», — адзначыў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, для Catholic.by з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян.
16 студзеня музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў дзіцячы дом-інтэрнат у Радуні.
17 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і кс. Клеменс Вэрт з Віцебска прынялі ўдзел ва ўрачыстасці інгрэсу новага біскупа Лінца Манфрэда Шроера, якая адбылася ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi ў г. Лiнц у Аўстрыi.
Штогод з 18 па 25 студзеня ў хрысціянскіх Цэрквах праходзіць экуменічны тыдзень. У гэты час вызнаўцы хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых сустрэчах.