31 студзеня ў Доме культуры мястэчка Сапоцкін адбыўся вечар, прысвечаны спеву калядак і пастаралак. Гэтае свята прайшло ў юбілейны 15-ты раз і сабрала вернікаў з парафій дэканата, каб разам у святочнай атмасферы дзяліцца аплаткай, цешыцца спевам удзельнікаў і самім заспяваць любімыя калядкі.
31 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Iмшу ў парафii Божай Мацi i св. Эдварда ў г. Дрыфiлд (дыяцэзiя Мiдлсбург, Вялікабрытанія).
Традыцыйна гэты дзень адзначаюць у апошнюю нядзелю студзеня. Сёлета ён пройдзе ўжо ў 63-ці раз. Стагоддзямі працай з пракажонымі займаліся перадусім місіянеры. Сусветны дзень барацьбы з праказай — добрая магчымасць прыгадаць такую вельмі важную справу міласэрнасці найадважнейшых сведкаў Хрыста, сярод якіх былі і святыя.
30 студзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у сустрэчы Лiгi каталiцкiх жанчын дыяцэзii Мiдлсбург у г. Ёрк (Вялікабрытанія).
Сястра Эгілія з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці працуе ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах (Гродзенская дыяцэзія). На завяршэнне Года кансэкраванага жыцця ў інтэрв’ю часопісу «Дыялог» манахіня разважае пра пакліканне, сваю манаскую супольнасць і справу Божай Міласэрнасці.
24 студзеня хор парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Зэльвеншчына) наведаў дом сацыяльнай дапамогі ў вёсцы Мадзейкі з праграмай «Каляды».
28 cтудзеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў каталiцкi ўнiверсітэт Святой Тройцы ў Лiдсе — адзiн з трох каталiцкiх унiверсітэтаў Англii пасля Лондана і Бірмінгема.
Семінарыйная супольнасць у Пінску адзначыла ўрачыстасць св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла, які з’яўляецца апекуном Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў горадзе над Пінай.
Урыўкі з кнігі польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча, у перакладзе на беларускую мову гучаць у эфіры беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кожны панядзелак у рубрыцы «Літаратурная старонка».
Манахі картэзіянцы жылі ў кляштары ў Бярозе да 1830-х гадоў. Сёння руіны кляштара — помнік рэспубліканскага значэння, які належыць дзяржаве і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Ці можа быць адноўлены кляштар як помнік архітэктуры?
Дэвіз Салезіянскай сям’і на 2016 год гучыць так: «З Езусам перажываем разам прыгоду Духа Святога!» Гэтыя словы разам і кожнае паасобку — як духоўны план развіцця на год для кожнага салезіяніна і салезіянкі, кожнага, каму блізкая салезіянская харызма.
Ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч, які 1 студзеня 2016 года адсвяткаваў 90-годдзе, сёння з’яўляецца самым пажылым святаром у Беларусі. Нягледзячы на гэта, ксёндз захаваў ясную памяць і выдатнае пачуццё гумару.
Рэкордная колькасць дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў 2015 годзе. Пра гэта паведаміла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Качанава на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя.
Калі ў вёсцы Лука Столінскага раёна з’явілася традыцыя вырабу Брацкай свечкі, зараз сказаць складана. Аднак у тым, што першую свечку ў паселішчы зрабілі яшчэ некалькі стагоддзяў таму, вяскоўцы ўпэўнены.