Вечарам 3 красавіка парафіяне і святары горада Пінска і ваколіц сабраліся ў пінскай катэдральнай базыліцы на Літургію Вялікай пятніцы. Набажэнства ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
У Вялікую пятніцу 3 красавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прайшла літургія Мукі Пана. У гэты дзень Касцёл не цэлебруе Эўхарыстыі, вернікі адаруюць крыж Езуса з усведамленнем уласнага крыжа і гатоўнасцю падняць яго па прыкладзе Збаўцы.
У Вялікую суботу вернікі прабываюць каля гробу Пана, разважаючы пра муку і смерць Збаўцы, а асабліва пра Яго сыход у адхлань. У шчырым посце і гарачай малітве вернікі чакаюць Уваскрасення Збаўцы.
Вечарам у Вялікую пятніцу, 3 красавіка, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася літургія Мукі Пана. Літургію ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у ёй прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і шматлікія вернікі горада.
Пасхальны Трыдуум у пінскай катэдры 2 красавіка біскуп Антоні Дзям'янка распачаў, як і ва ўсім Каталіцкім Касцёле, святой Імшой Вячэры Пана, што цэлебравалася на ўспамін устанаўлення двух сакрамэнтаў: Эўхарыстыі і святарства.
Увечары 2 красавіка, у Вялікі чацвер, у віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ардынарый дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Вячэры Пана.
2 красавіка, у Вялікі чацвер, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў Імшу Вячэры Пана ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. У літургіі ўдзельнічалi духавенства, навучэнцы семінарыі, кансэкраваныя асобы і вернікі Гродна.
“Менавіта гэта з’яўляецца заклікам таямніцы Вялікай пятніцы – знайсці сэнс свайго крыжа і змясціць яго ў крыжы Хрыста. Гэта збаўчая перспектыва для нас і для церпячага свету”, - адзначае біскуп Пінскі.
У Вялікую пятніцу Касцёл успамінае муку і смерць нашага Збаўцы Езуса Хрыста, таму хрысціяне павінны душою і сэрцам яднацца з Касцёлам у адзначэнні гэтага дня, які з’яўляецца найважнейшым у справе іх адкуплення. Хрысціяне павінны асаблівым чынам разважаць пра муку і смерць Езуса Хрыста, абуджаць у сабе найбольшую любоў да Яго і адчуваць вялікі боль за тое, што нашыя грахі прынеслі Збаўцy столькі пакутаў.
2 красавіка, у Вялікі чацвер, у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана.
2 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Віцебскай дыяцэзіі сабраліся ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага на Імшу Хрызму, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Гэтае літургічнае спатканне з’яўляецца асаблівай маніфестацыяй адзінства Касцёла, выяўляе паўнату святарскай улады біскупа і адзінства з ім усіх святароў, таму да канцэлебрацыі гэтай Імшы запрашаюцца ўсе святары.
У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 2 красавіка адбылася Імша Хрызма, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
2 красавіка, у Вялікі чацвер, святары Магілёўшчыны сабраліся разам з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім на святой Імшы Хрызма, каб падзякаваць Богу за дар святарства.
2 красавіка ў Іўі адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада. Набажэнства сабрала вялікую колькасць удзельнікаў, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е – дождж і мокры снег. Крыжовы шлях па традыцыі пачаўся каля капліцы на могілках.
2 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле ў Гродне адбылася Імша Хрызма, якая з’яўляецца выразам еднасці і супольнасці духавенства дыяцэзіі. Імша Хрызма выяўляе адзінства ўсяго прэзбітэрыя, рассеянага па розных парафіяльных пляцоўках, які стварае адзіную святарскую сям’ю.