22 сакавіка, у V Нядзелю Вялікага посту, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Св. Антонія ў Мінску.
22 сакавіка адзначаецца першая гадавіна смерці кс. Казіміра Войнюша, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Ішчолна і парафіі Хрыста Валадара ў в. Скрыбаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).
Ва ўзросце 66 гадоў адышоў у вечнасць Іосіф Санько – бацька кс. Юрыя Санько, прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) у Мінску.
На тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі пачала дзейнічаць перасоўная выстава ў абарону жыцця і сям’і «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці».
У Беларусі стартавала духоўна-асветніцкая акцыя «Разам — у абарону жыцця маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства аховы здароўя і Беларуская Праваслаўная Царква.
«Ужо шмат гадоў як у Паўсюдным Касцёле, так і ў Касцёле ў нашай краіне практыкуецца так званае “Духоўнае ўсынаўленне”, — адзначаюць біскупы. — Гэтая малітва трывае дзевяць месяцаў і найбольш урачыста распачынаецца на Звеставанне Пана».
21 cакавiка ва ўзросце 89 гадоў адышла ў вечнасць Ганна Саламон – маці кс. Яна Саламонa, pэктарa Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
21 сакавіка адзначаецца 80-годдзе нараджэння Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Юбіляра павіншаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Выдадзены новыя літургічныя кнігі «Святы Пасхальны Трыдуум» і «Мука Пана нашага Езуса Хрыста», якія былі падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ на падставе тэкстаў, раней ухваленых Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Выданне дадзеных кніг стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.
У Гомелі ўдзельнікі неакатэхуменальнага руху, дасягнуўшы этапу «Reditio Simboli», публічна вызналі сваю веру перад усёй парафіяй.
19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, адбылося ўдзяленне паслугаў лектарату і акалітату навучэнцам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
19 сакавіка, ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў святую Імшу ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Святы Юзаф з’яўляецца нябесным апекуном біскупа Станеўскага.
19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Св. Юзафа ў Валожыне. У гэты дзень у валожынскім касцёле Мітрапаліт асвяціў новы бакавы алтар у гонар Езуса Журботнага.
Кардынал П’етро Паралін 15 сакавіка даў інтэрв’ю каталіцкім СМІ, у якім падвёў вынікі свайго візіту ў Беларусь.
Каталіцкая моладзь Гродзенскай дыяцэзіі ў ноч з 14 на 15 сакавіка ўдзельнічала ў міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены, якое наведаў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. На чуванне прыбылі таксама навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а ў цэлым каля 360 маладых вернікаў з Гродзенскай дыяцэзіі.