28 сакавіка ў мінскай архікатэдры адбыўся галоўны штогадовы сход Легіёна Марыі «Acies». Падчас сходу легіянеры склалі асабістае прысвячэнне Маці Божай.
«Бачны дынамізм у падрыхтоўцы святароў у Беларусі», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прэс-канцерэнцыі з прадстаўнікамі СМІ Беларусі, якая адбылася перад велікоднымі святамі 31 сакавіка.
Перад велікоднымі святамі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Беларусі. 31 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі арцыбіскуп падвёў вынікі з падзей, якія апошнім часам адбыліся ў Касцёле ў Беларусі, распавёў пра планы і адказаў на пытанні журналістаў.
24 сакавіка РМ «ДКА Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі быў арганізаваны выезд валанцёраў для прыбірання дамоў і калядворнай тэрыторыі да адзінокай пенсіянеркі з в. Шынкаўцы Гродзенскага раёна. Некалькі маладых людзей выехала, каб дапамагчы адзінокай бабулі падрыхтаваць дом да свята Вялікадня.
Адышоў у вечнасць Пётр Рылка — бацька кс. Андрэя Рылкі, канцлера Пінскай курыі.
«Для святароў тое, што адбылося ў Вялікі чацвер, з’яўляецца таямніцай самога Бога. Святкуючы яе ўспамін, мы таксама сёння ўдзельнічаем у вялікай таямніцы Божай любові», — адзначае біскуп Пінскі.
Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска на Вялікі тыдзень. У Мінску дзейнічаюць тры грэка-каталіцкія парафіі.
28 сакавіка прыпадала 500-годдзе з дня нараджэння св. Тэрэзы ад Езуса, кармэлітанкі босай, Доктара Касцёла. Супольнасць кармэлітаў босых у Мінску, дом якіх носіць імя св. Тэрэзы Авільскай, урачыста адзначыла гэты дзень.
28 сакавіка ў цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы скончыўся чатырохдзённы курс «Тэрапіі, сканцэнтраванай на вырашэнні праблем». Курс быў арганізаваны Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі для дарадцаў сямейнага жыцця і ўсіх тых, хто працуе з сем’ямі як у парафіях, так і ў сямейных кансультацыях.
29 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, каля 400 чалавек прайшлі вуліцамі Вялікай Бераставіцы, даючы сведчанне сваёй веры ў Езуса Хрыста і паказваючы Яму сваю любоў.
28 сакавіка сотні маладых людзей і вернікі Гродна прынялі ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада. Гэты паход вернікаў за крыжам, калі яны мелі магчымасць перажыць таямніцу мукі і смерці Хрыста, праходзіў у Гродне па традыцыі ў суботу перад Пальмовай нядзеляй.
27-29 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбываліся чарговыя рэкалекцыі распазнання паклікання. У сустрэчы ўдзельнічалі маладя людзі з усёй дыяцэзіі – 32 чалавекі. Канферэнцыі, святая Імша, адарацыя, ранішняя і вячэрняя малітвы, сакрамэнт пакаяння дапамагалі ўдзельнікам на працягу гэтых дзён разважаць над сваёй дарогай жыцця i пазнаваць саміх сябе.
На ранішнюю Імшу Пальмовай нядзелі 29 сакавіка ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве сабралася амаль удвая большая колькасць вернікаў, чым звычайна. Пасля Імшы вакол касцёла адбыўся Крыжовы шлях.
27 сакавіка ў Сапоцкіне адбыўся інсцэнізаваны Крыжовы шлях вуліцамі мястэчка. Набажэнства падрыхтавала моладзь парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча разам з сёстрамі серафіткамі з Супольнасці Сясцёр Маці Божай Балеснай.