2 красавіка, у Вялікі чацвер, святая Імша Хрызма адбылася ў пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. На Імшы сабраліся святары і кансэкраваныя асобы Брэсцкай акругі і шматлікія вернікі.
Дваццаты па ліку крыж з'явіўся на Святой Гары ў Ашмянах, які ўсталявалі вернікі 29 сакавіка, на Пальмовую нядзелю.
Дарагія святары, вочы, рукі, сэрца і душа якіх асаблівым чынам перажывае таямніцу Эўхарыстыі і перадае яе людзям, у Вялікі чацвер — дзень устанаўлення святарства — віншуем вас і дзякуем Богу за вашае пакліканне.
2 красавіка 2005 года заўсёды імклівы, актыўны і малады духам Папа Ян Павел ІІ далучыўся да тых, перад кім адкрываюцца дзверы Божага Валадарства.
Праз Пасхальную таямніцу Хрыстус здзейсніў справу адкуплення чалавецтва і дасканала праславіў Бога. Менавіта таму Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана з’яўляецца кульмінацыяй усяго літургічнага года. Як нядзеля займае цэнтральнае месца ў тыдні, так урачыстасць Пасхі з’яўляецца вяршыняю літургічнага года.
1 красавіка каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях, які па традыцыі рыхтуе парафіяльная моладзь. У набажэнстве прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які затым цэлебраваў у парафіі святую Імшу.
31 сакавіка па запрашэнні Кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майры Моры Апостальскі Нунцый у Беларусi арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза з мэтай абмену інфармацыяй і ацэнкі візіту ў Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна, які адбыўся з 12 па 15 сакавіка бягучага года.
1 красавіка ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ганцавічах адбылося пахаванне Пятра Рылкі, бацькі кс. Андрэя Рылкі, канцлера Пінскай курыі. Пахаванне ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
31 сакавіка ў будынку Віцебскай дыяцэзільнай курыі адбылася прэс-канферэнцыя біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, падчас якой іерарх распавеў аб асноўных падзеях, што пройдуць у Віцебскай дыяцэзіі на працягу гэтага года.
Падчас прэс-канферэнцыі, што прайшла 31 сакавіка ў будынку Віцебскай дыяцэзіяльнай курыі, віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч, распавядаючы аб набажэнствах Святога Пасхальнага Трыдууму, адзначыў, што вельмі важна, каб людзі адчулі патрэбу ўдзелу ў літургіі, нагадаўшы, што зараз модна казаць, што я «маю Бога ў сэрцы».
“Уваскрослы Хрыстус вярнуў нам жыццё, страчанае праз першародны грэх першых продкаў. Мы маем магчымасць цяпер пілігрымаваць з Хрыстом праз штодзённасць у вечнасць. Жадаю ўсім вам глыбокай веры, жывой надзеі і бясстрашнай любові”, - піша біскуп Антоні Дзям’янка.
«У святы Уваскрасення Пана жадаю вам, каб вера ў Хрыста, які ёсць з намі і жыве ў нас, стала крыніцай глыбокай унутранай радасці, моцы духа, мужнасці і стойкасці ў добрым. Нам нельга стамляцца сведчыць аб надзеі, якая ёсць у нас», — піша біскуп Гродзенскі.
Наведаць выстаўку «Чароўнасць ажурных яек» запрашае Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры Рэспублікі Беларусь.
“Святары павінны ўсвядоміць, што ад разумення і належнага выконвання паслугі сакрамэнту пакаяння і паяднання залежыць як іх духоўнае здароўе, так і поспех пастырскай місіі”, - адзначае Мітрапаліт.
27 сакавіка група дзяцей «Пухавіцкія пярлінкі» касцёла святога Антонія ў Мар’інай Горцы правяла Крыжовы шлях у суседніх Асіповічах.