Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў Імшу для дзяцей каталіцкай школы Бірмінгема
Іерархі
28.11.2014 11:28

27 лістапада ў межах візіту ў Вялікабрытанію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу для дзяцей каталіцкай школы Бірмінгема ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
Будучыя студэнты Тэалагічнай акадэміі ў Мінску змогуць дыстанцыйна вучыцца ў Тэалагічным інстытуце Бірмінгема
Іерархі
28.11.2014 11:18

«Беларускія студэнты, не чакаючы адкрыцця Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ у Мінску, змогуць распачаць дыстанцыйнае навучанне ў Тэалагічным інстытуце Бірмінгема», — пра гэта карэспандэнту Catholic.by паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіцца з візітам у Вялікабрытаніі.

 
«Кансэкраванае жыццё — гэта скарб, а не адмова ад чагосьці»: Апостальскі Нунцый на адкрыццё Года кансэкраванага жыцця
Беларусь
27.11.2014 19:59

27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося адкрыццё Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Тэалагічны інстытут Бірмінгема зацікаўлены ў супрацоўніцтве з будучай Тэалагічнай акадэміяй св. Яна Паўла ІІ у Мінску
Іерархі
27.11.2014 18:04

26 лістапада падчас візіту ў Вялікабрытанію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Тэалагічны інстытут у Бірмінгеме.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў офіс камунікацый Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса
Іерархі
27.11.2014 17:09

Беларускі іерарх у якасці старшыні Рады па СМІ пры ККББ быў запрошаны для абмену вопытам у офіс камунікацый пры сядзібе Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса (КБАУ) у Лондане. Сустрэча прайшла 26 лістапада ў межах візіту арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Вялікабрытанію.

 
2015 год аб’яўлены ў Касцёле ў Беларусі Годам навяртання
Беларусь
27.11.2014 12:16

У межах духоўнай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, згодна з праграмай, устаноўленай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, 2015 год аб’яўлены ў Касцёле ў Беларусі Годам навяртання.

 
Новыя прызначэнні ў Пінскай дыяцэзіі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
26.11.2014 17:19

У Пінскай дыяцэзіі, у сувязі з рэарганізацыяй некаторых дыяцэзіяльных душпастырскіх камісій і ініцыятыў, адбыліся змены і новыя прызначэнні сярод святароў.

 
Унікальны абраз св. Роха адрэстаўруюць у Нацыянальным мастацкім музеі
Беларусь
26.11.2014 17:15

Рэстаўрацыя абраза св. Роха распачнецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў 2015 годзе. Спецыялісты называюць абраз адной з лепшых выяваў святога, якая захавалася ў Беларусі з XVIII стагоддзя.

 
Пастырскі ліст біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на Адвэнт 2014 г.
Іерархі
26.11.2014 16:31

«Новы літургічны год, які распачынаецца ў першую нядзелю Адвэнту, уводзіць нас у таямніцу прыйсця ў гэты свет Езуса Хрыста, нашага Збаўцы. Адвэнт рыхтуе нас да святаў Божага Нараджэння, нагадвае аб перспектыве паўторнага прыйсця ў свет Божага Сына», — адзначае біскуп Антоні Дзям’янка.

 
У Глыбокім прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.11.2014 16:14

25 лістапада ў Глыбокім прайшла пастырская сустрэча, у якой прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы Віцебскай дыяцэзіі. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

 
Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на Адвэнт 2014 года
Іерархі
26.11.2014 14:20

«На парозе Адвэнту я заахвочваю кожнага з вас, дарагія браты і сёстры, глыбока і плённа перажыць гэты час падрыхтоўкі да сустрэчы з Хрыстом у таямніцы Яго нараджэння. Трывайма ў нашым адвэнтавым чаканні ў духу чування і навяртання», — піша біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Каля 60 чалавек прыняло ўдзел у сустрэчах сем’яў у Навагрудку
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
26.11.2014 12:26

З 21 па 23 лістапада ў Навагрудку ў кляштары сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта прайшла сустрэча сем’яў.

 
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Адвэнт 2014
Іерархі
26.11.2014 10:12

«Дарагі брат і сястра, учыні Адвэнт, які распачынаецца, часам твайго духоўнага адраджэння, адчыні дзверы свайго сэрца і дазволь Езусу ўвайсці ў яго самыя цёмныя закуткі, каб Ён вычысціў твой духоўны дом ад усялякай грахоўнай нячыстасці і ўчыніў цябе ўдзельнікам Яго абяцанняў», — адзначае Мітрапаліт у пасланні.

 
Музычны фестываль «Цэцыліяда 2014» прайшоў у Смаргоні
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.11.2014 15:20

«Да Хрыста па жыцці са спевам!» — пад такім дэвізам 22 лістапада ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) прайшоў IV музычны фестываль «Цэцыліяда 2014» у гонар апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, музыкантаў і спевакоў — святой Цэцыліі.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Прысутнасць “Opus Dei” ў Беларусі ўзбагаціла б наш Касцёл»
Іерархі
25.11.2014 14:29

«Opus Dei» (Справа Божая) — персанальная прэлатура Каталіцкага Касцёла, якая дзейнічае ў 80 краінах і налічвае больш за 90 тысяч членаў. Калі казаць пра найбольш геаграфічна блізкія да Беларусі краіны, арганізацыя дзейнічае ў Польшчы, Літве, Латвіі, Расіі, Казахстане, існуе і шукае рэалізацыі ідэя стварэння цэнтру «Opus Dei» ва Украіне. У Беларусі пакуль можна толькі набыць кнігі, напісаныя святым Хосэмарыяй Эскрыва — заснавальнікам арганізацыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 261 262 263 264 265 266 267 268 269 270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 265 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.