50-тысячны горад Фрайзінг у нямецкай Баварыі распавядае гісторыю вучобы Папы Бэнэдыкта XVI і знаёміць з дабрачыннай арганізацыяй «Рэнавабіс». Рубрыка «Хрысціянскае сёння» — пра хрысціянства ў Беларусі і за мяжой.
15 лістапада хор катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску наведаў з адмысловым канцэртам Дом міласэрнасці ў г.п. Лагішын (Пінская дыяцэзія).
У гомельскім касцёле Нараджэння Божай Маці праходзяць штогадовыя сустрэчы ў «Школе веры» для моладзі і дарослых. Пробашч парафіі запрашае на сустрэчы вернікаў усіх канфесій, а таксама атэістаў.
16 лістапада ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбыліся аблучыны. «Духоўнае адзенне» — сутаны — атрымалі пяць навучэнцаў трэцяга курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага.
17 лістапада, калі літургія Каталіцкага Касцёла ўспамінае св. Альжбету Венгерскую, апякунку ІІІ Ордэна св. Францішка, мінскую супольнасць Францішканскага Ордэна Свецкіх (ІІІ Ордэна) наведала Нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна.
15-16 лістапада ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці». У іх прыняла ўдзел моладзь з Бараўлянаў, Смаргоні, Мінска, Дзятлава, Ліды і іншых куткоў Беларусі.
16 лістапада парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Тэаліне, Гродзенская дыяцэзія) адзначала адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай.
15 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага адбыўся дзень духоўных разважанняў для семінарыстаў. Праводзіў яго кс. Ігар Лашук з Таварыства св. Францішка Сальскага.
16 лістапада ў Вільні завяршылася актава малітваў да Маці Божай Вастрабрамскай, у якой некалькі разоў цэлебраваліся святыя Імшы на беларускай мове з удзелам вернікаў з Беларусі. У апошні дзень актавы ва ўрачыстасцях прыняў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які звярнуўся да некалькіх тысяч вернікаў з акна Вастрабрамскай капліцы.
15 лістапада ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) адбылося святкаванне 150-годдзя з дня асвячэння парафіяльнага касцёла на Залатой Горцы. Урачыстую Імшу з нагоды юбілею святыні ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
12 лістапада на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад-2014» падвялі вынікі конкурса нацыянальнага кіно. Сярод лепшых карцін беларускіх рэжысёраў адзначаны дыпломам і фільм рэжысёра Юрыя Гарулёва «Прайграная гісторыя. Вяртанне ў Бішафсверду». Праца над стужкай доўжылася пяць гадоў.
«Святы Айцец яднаецца ў малітве з духавенствам і вернікамі Пінскай дыяцэзіі, якія ўзгадваюць гэтага вялікага Пастыра, які вернае служэнне Божаму Народу шматкротна пацвярджаў дарам асабістай ахвяры», — адзначае ў лісце ад імя Пантыфіка субстытут Святога Пасаду арцыбіскуп Анджэло Бэччу.
Ці мае сэнс смяротнае пакаранне? Якая альтэрнатыва гэтаму пакаранню? Якое становішча займаюць па гэтым пытанні дзяржаўныя ўлады, грамадства і хрысціянскія канфесіі Беларусі?
У другую нядзелю лістапада на Імшы з удзелам дзяцей ў мінскай парафіі Cв. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ ў Мінску маленькія парафіяне пазнаёміліся са святымі, якія сваім кароткім жыццём сказалі Богу «Так». Пра святых распавялі ў сцэнцы самі дзеці.
18 кастрычніка ў Каталіцкім Касцёле адзначалася свята св. Лукі, Евангеліста, які з’яўляецца заступнікам службы аховы здароўя. У сувязі з гэтым у чарговай праграме «Сімвал веры» распавядаецца пра Душпастырства службы аховы здароўя Гродзенскай дыяцэзіі, а яе госцем з'яўляецца кс. Мікалай Ціхановіч — духоўны кіраўнік душпастырства.