Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Валанцёры «Карытас» у Гродне дапамаглі ў зборы рэчаў для дзяцей з парушэннямі слыху і зроку
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.12.2014 12:07

Дабрачынная акцыя па зборы канцылярскіх тавараў і прадметаў гігіены адбылася ў Гродне. Ініцыяванае гродзенскім аддзелам адукацыі мерапрыемства было прымеркавана да Cусветнага дня інвалідаў.

 
SDB-news: відэанавіны з салезіянскіх араторыяў Беларусі
Беларусь
03.12.2014 15:16

У чарговым выпуску навін Таварыства св. Францішка Сальскага Кацярына Мальцава і Уладзіслаў Зарэцкі робяць агляд навін салезіянскіх араторыяў.

 
«Адвэнт — пачатак новай дарогі»: біскуп Юзаф Станеўскі ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе
Іерархі
03.12.2014 12:41

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ў першую нядзелю Адвэнту наведаў парафію Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) ў Лідзе. У гаміліі падчас святой Імшы іерарх заахвоціў вернікаў да малітоўнага чування перад прыйсцем Пана.

 
Гурт «Laudans» выступіў на «Андрэйках» у Навасёлках
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.12.2014 11:20

«Андрэйкі» ў невялікай капліцы ў Навасёлках, якія належаць да лучайскай парафіі Св. Юды Тадэвуша, сабралі не толькі мясцовую моладзь, але і гасцей з Варапаева, Канстанцінава, Паставаў, Глыбокага і Шаркаўшчыны.

 
Сустрэча духавенства Магілёўскага дэканату прайшла ў Касцюковічах
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.12.2014 10:46

Пастырская сустрэча духавенства Магілёўскага дэканату прайшла 2 снежня ў Касцюковічах. У сустрэчы прыняў удзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
«Карытас-Міласэрнасць» працягне дапамогу афтальмалагічнаму аддзяленню гомельскай бальніцы
Дабрачыннасць
03.12.2014 10:26

Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» (ДКМ) працягне работу з дзіцячым афтальмалагічным аддзяленнем Гомельскай абласной клінічнай спецыялізаванай бальніцы. У прыватнасці, там плануецца адрамантаваць і ўладкаваць пакой сустрэч бацькоў з дзецьмі.

 
3 снежня — Міжнародны дзень людзей з абмежаванымі магчымасцямі
Каляндар
03.12.2014 00:30

Згодна з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 14 кастрычніка 1992 года ў мэтах павышэння дасведчанасці і мабілізацыі падтрымкі важных пытанняў, якія тычацца ўключэння людзей з інваліднасцю як у грамадскія структуры, так і ў працэсы развіцця, 3 снежня прынята адзначаць Міжнародны дзень інвалідаў.

 
У дзятлаўскім араторыі прайшло свята «Андрэйкі» ў беларускіх народных звычаях
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.12.2014 17:07

28 лістапада моладзь і дзеці з Дзятлава (Гродзенская дыяцэзія) сабраліся ў мясцовым салезіянскім араторыі на свята «Андрэйкі» перад Адвэнтам. Назва гэтага свята паходзіць ад успаміну св. апостала Андрэя, які адзначаецца якраз перад пачаткам Адвэнту.

 
«Школа веры» ў гомельскай парафіі: азбука хрысціянскага жыцця
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.12.2014 15:15

У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці з кастрычніка па снежань па панядзелках ужо больш за 20 гадоў праходзяць сустрэчы «Школы веры» для дарослых і моладзі. Як тлумачыць пробашч кс. Славамір Ласкоўскі, сустрэчы ладзяцца па той прычыне, што большасць парафіян — або так званыя неакатолікі, або тыя, хто быў ахрышчаны ў дзяцінстве, але ніколі не меў зносін з Касцёлам, бо тут яго не было доўгія гады.

 
Міністранты са Шчучына наведалі Гродна
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.12.2014 14:15

29 лістапада, у апошнюю суботу перад Адвэнтам, літургічная служба алтара парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) здзейсніла экскурсію. Яе мэтай былі, акрамя інтэграцыі міністрантаў, адпачынак наведванне цікавых месцаў.

 
Адышоў у вечнасць кс. Рычард Юнік
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.12.2014 14:09

2 снежня на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Рычард Юнік, пробашч парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

 
«Дастаткова толькі Бога»: сталі вядомыя пераможцы конкурсу ведаў да 500-годдзя св. Тэрэзы Авільскай у Нарачы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.12.2014 11:13

29 лістапада ў парафіі Святога Андрэя, апостала, прайшлі дэканальныя моладзевыя «Андрэйкі», на якіх быў праведзены  конкурс  ведаў «Дастаткова толькі Бога», прысвечаны 500-годдзю нараджэння святой Тэрэзы Авільскай.

 
«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.12.2014 11:09

29 лістапада моладзь парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) разам з гасцямі з Полацка і Мёраў зладзіла свята «Андрэйкі», якое па традыцыі праходзіць перад Адвэнтам.

 
Супрацоўнікі Мінска-Магілёўскага «Карытас» наведалі свірскую парафію
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.12.2014 10:55

У першую нядзелю Адвэнту, 30 лістапада, парафію святога Мікалая, біскупа, у Свіры наведаў дырэктар «Caritas» Мінска-Магілёўскай
архідыяцэзіі кс. Аляксандр Фаміных і супрацоўніца гэтага дабрачыннага каталіцкага таварыства Вольга Камінская.

 
Інстытут тэалогіі БДУ запрашае настаўнікаў і вучняў да ўдзелу ў творчых конкурсах
Беларуская Праваслаўная Царква
01.12.2014 16:40

Конкурс навуковых работ і сачыненняў сярод вучняў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій праводзіць Інстытут тэалогіі БДУ.

 
<< Першая < Папярэдняя 261 262 263 264 265 266 267 268 269 270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 263 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.