Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Сакрамэнт канфірмацыі і асвячэнне помніка памяці ненароджаных дзяцей адбыліся ў в. Удзела
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
08.12.2014 20:16

7 снежня парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Удзела Глыбоцкага раёна (Віцебская дыяцэзія) наведаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Падчас Імшы іерарх удзяліў некалькім дзясяткам вернікаў сакрамэнт канфірмацыі. Напрыканцы Імшы быў асвечаны помнік памяці ненароджаных дзяцей.

 
Рэкалекцыі для дзяўчат у Гудагаі: сустрэча з Панам, якая не заканчваецца
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
08.12.2014 16:25

Напрыканцы лістапада ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцятка Езуса ў Гудагаі прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат. Сваімі развагамі дзеліцца адна з удзельніц рэкалекцый Яўгенія Раткевіч.

 
Упершыню ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі «сужэнскія сустрэчы»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
08.12.2014 15:04

5-7 снежня ў Оршы ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі прайшлі «сужэнскія сустрэчы» для пар Віцебшчыны.

 
Пры цэнтры «Карытас» у Чарнаўчыцах адкрылася аўдыёбібліятэка
Дабрачыннасць
08.12.2014 12:27

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, пры цэнтры рэлігійнай місіі «Дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас”» Пінскай дыяцэзіі ў Чарнаўчыцах адкрылася аўдыёбібліятэка, дзе маецца 125 аўдыёкніг.

 
З нагоды ўспаміну св. Мікалая прайшло свята ў салезіянскіх араторыях у Мінску, Дзятлаве і Смаргоні
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.12.2014 12:03

6 снежня ў Каталіцкім Касцёле адзначаўся ўспамін св. Мікалая, біскупа. Святы Мікалай вельмі папулярны і вядомы, у многіх каталіцкіх краінах існуе звычай у гэты дзень рабіць дзецям падарункі. У суботу і нядзелю з нагоды ўспаміну адбылося свята ў салезіянскіх араторыях у Мінску, Дзятлаве і Смаргоні.

 
Ва ўспамін св. Мікалая прайшло свята для дзяцей Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
07.12.2014 17:57

6 снежня, ва ўспамін св. Мікалая, біскупа, было арганізавана свята для дзяцей Браслаўшчыны, якія маюць праблемы са здароўем. Пры браслаўскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі для іх была праведзена духоўна-забаўляльная праграма.

 
Ва ўспамін св. Мікалая парафію ў Свіры наведаў біскуп Юрый Касабуцкі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.12.2014 13:04

6 снежня парафіяльную супольнасць у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат) наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў урачыстую цэлебрацыю Эўхарыстыі ў гонар апекуна мясцовай парафіі святога біскупа Мікалая.

 
Гутарка са святаром, які вядзе душпастырскую дзейнасць сярод глухіх
Душпастырства
07.12.2014 12:34

У парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) служыць ксёндз Валерый Лісоўскі, які 15 гадоў вядзе душпастырскую дзейнасць сярод глухіх людзей.

 
«Ідзіце па ўсім свеце і навучайце ўсе народы»: Гродзенская дыяцэзія атрымала шэсць новых дыяканаў
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.12.2014 17:43

6 снежня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя шэсць навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне атрымалі дыяканскае пасвячэнне. Удзяліў пасвячэнне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
«Я шчаслівы, бо разумею, што Бог жыве ў маім сэрцы»: у Мінску адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віталія Стрыгі (+фота)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
06.12.2014 14:54

6 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Віталія Стрыгі. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Паведамленне з 58-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Канферэнцыя Біскупаў
05.12.2014 18:34

5 снежня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 58-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Біскупы Беларусі павіншавалі з 25-годдзем Супольнасць дапамогі Касцёлу на Усходзе
Канферэнцыя Біскупаў
05.12.2014 11:46

Біскупы Беларусі павіншавалі Супольнасць дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі епіскапату Польшчы з 25-годдзем. У лісце на імя дырэктара супольнасці кс. Лешэка Крыжа TChr беларускія іерархі падзякавалі за духоўную і матэрыяльную дапамогу Касцёлу ў Беларусі.

 
Памагатыя з добрай волі, або развага пра валанцёраў
Каляндар
05.12.2014 10:00
5 снежня — Міжнародны дзень валанцёраў. Валанцёры? Памагатыя з добрай волі, але неабавязкова альтруісты. Гэта людзі, якія працуюць, каб проста дапамагчы іншым.
 
У Рубяжэвічах адбылося пахаванне кс. Рычарда Юніка (+фота)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
04.12.2014 16:01

4 снежня ў Рубяжэвічах адбылося пахаванне кс. Рычарда Юніка, шматгадовага пробашча мясцовай парафіі Святога Юзафа, які адышоў у вечнасць 2 снежня на 76-м годзе жыцця. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
10 пытанняў пра Адвэнт
Беларусь
04.12.2014 15:42

Якія правілы і прадпісанні існуюць у Каталіцкім Касцёле для больш плённага перажывання Адвэнту? Ці можна адзначаць у гэты перыяд дзень нараджэння? А наведваць канцэрты? На гэтыя і іншыя пытанні Catholic.by адказаў кс. Кірыл Бардонаў.

 
<< Першая < Папярэдняя 261 262 263 264 265 266 267 268 269 270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 262 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.