Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Моладзь у Касцёле
Беларусь
10.12.2014 23:24

Вось ужо цэлы год Кацярына Мальцава і Уладзіслаў Зарэцкі з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў мінскай Серабранцы спрабуюць сябе ў ролі вядучых на youtube-канале sdb.by-news.

 
«Рабіць нейкія вынікі яшчэ зарана»: архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў пытанне аб кананізацыі Францішка Скарыны
Грэка-Каталіцкая Царква
10.12.2014 12:25

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў рэакцыю Грэка-Каталіцкай Царквы адносна пытання аб кананізацыі Францішка Скарыны.

 
Дзеці з прытулку сустрэлі св. Мікалая ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску
Грэка-Каталіцкая Царква
10.12.2014 11:39

6 снежня, ва ўспамін святога Мікалая, гэтае свята па традыцыі адзначалася ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Мінску.

 
Інтэрнэт-старонка газеты «Каталіцкі Веснік» абнавіла дызайн
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.12.2014 10:48

З 6 снежня ў абноўленым фармаце запрацавала інтэрнэт-старонка каталіцкай газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік».

 
Грэка-католікаў запрашаюць на ўрачыстую службу 25 снежня ў гомельскім касцёле
Грэка-Каталіцкая Царква
10.12.2014 10:37

Грэка-каталіцкі прыход Трох свяціцеляў запрашае вернікаў на Боскую Літургію 14 снежня (нядзеля), а таксама на святочную службу на Раство Хрыстова 25 снежня. Літургіі пройдуць у катэхетычнай зале на першым паверсе касцёла Нараджэння Божай Маці ў Гомелі, пачатак у 16.30.

 
10 снежня сусветная супольнасць адзначае дзень правоў чалавека
Каляндар
10.12.2014 07:44
Каталіцкі Касцёл прытрымліваецца таго, што сапраўдную крыніцу правоў чалавека трэба шукаць не ў волі людзей, не ў дзяржаве, не ў грамадскіх уладах, а ў самім чалавеку і ў Богу, яго Стварыцелю. І гэтыя правы з'яўляюцца «ўсеагульнымі, яны непарушныя і неад'емныя».
 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію ў Бабруйску ў парафіяльны адпуст
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.12.2014 21:33

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў аднайменную парафію ў Бабруйску.

 
Свята для дзяцей і моладзі прайшло ў араторыі ў Бараўлянах
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.12.2014 17:16

7 снежня пасля Імшы ў араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах дзеці і моладзь сабраліся на свята, на якое завітаў святы Мікалай. Свята адбылося з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — важнага для салезіянскай сям’і дня, бо 8 снежня св. Ян Боско распачаў працу першага араторыя.

 
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля: гадавіна заснавання парафіі, першага араторыя і новыя кандыдаты ў аніматары
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.12.2014 16:42

8 снежня, yрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — вельмі важны дзень для салезіянскай сям’і, бо менавіта 8 снежня св. Ян Боско распачаў працу першага араторыя. Гэта асаблівы дзень таксама для мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля, якая 18 гадоў таму ў гэты дзень пачала існаваць дзякуючы першаму пробашчу кс. Ігару Лашуку SDB.

 
Віншаванне ад святога Мікалая: новая акцыя місіі «Чыстае сэрца»
Дабрачыннасць
09.12.2014 13:13

Моладзевая місія «Чыстае сэрца» распачынае дабрачынную акцыю «Святы Мікалай адказвае».

 
У віцебскай парафіі Святой Барбары прайшлі Мікалайкі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.12.2014 11:46
7 снежня ў парафіі Св. Барбары ў Віцебску для малодшых вернікаў і іх бацькоў падчас дзіцячай Імшы была зладжана своеасаблівая сустрэчы са святым Мікалаем.
 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у Гудагаі Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння
Іерархі
09.12.2014 11:38

7 снежня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння.

 
У мінскім араторыі прайшла трэцяя «Рэальная гульня»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.12.2014 11:11

8 снежня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско прайшла трэцяя «Рэальная гульня». У гэты раз змаганне паміж дзвюма камандамі адбывалася не на вуліцы, а ў зале.

 
Моладзь Магілёўскага дэканату сабралася на супольнай малітве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
09.12.2014 10:40

«Малітва і навяртанне» — пад такім дэвізам 6 снежня ў парафіі Св. Антонія ў Магілёве прайшла сустрэча моладзі Магілёўскага дэканату. У сустрэчы прынялі ўдзел маладыя вернікі з магілёўскай парафіі Св. Антонія, конкатэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і парафіі Маці Божай Бялыніцкай г. Горкі.

 
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў Маскве (+фота)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
08.12.2014 21:37

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу ў катэдральным саборы ў Маскве. У гэты дзень адзначаецца адпустовая ўрачыстасць у маскоўскай катэдры і адначасова галоўная ўрачыстасць архідыяцэзіі Божай Маці ў Маскве.

 
<< Першая < Папярэдняя 261 262 263 264 265 266 267 268 269 270 Наступная > Апошняя >>

Старонка 261 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.