З 22 па 29 чэрвяня 2014 года ў парафіі святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбыліся парафіяльныя святыя місіі, якія праводзілі айцы рэдэмптарысты: айцец Андрэй Ядкоўскi CSsR i айцец Валерый Мазюк CSsR.
У Лідзе сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, былі перададзены грашовыя сродкі ад продажу тавараў з каталіцкай лаўкі імя Святога Яна Паўла ІІ, адчыненай у маі ў краме «Родны кут».
У сувязі з персанальнымі зменамі ў Пінскай дыяцэзіі адбыліся некаторая змены ў душпастырскай дзейнасці святароў.
Даўгінаўскім трактам, мінаючы Будслаўскую вуліцу, пілігрымка «Мінск-Будслаў» прыйшла да свайго першага начлегу — вёскі Вішнёўкі. Традыцыйна ўдзельнікі пілігрымкі зладзілі «вясёлы вечар», а на раніцу пасля святой Імшы ў 7.00, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, працягнулі пілігрымку да Маці Божай у Будслаў.
29 чэрвеня ў касцёле святога Юды Тадэвуша Апостала адбыўся «Дзень сям'і» — свята, якое мае ўжо трохгадовую традыцыю ў парафіі Лучай. Асаблівым чынам у гэты дзень вернікі моляцца за сем'і, за сужонкаў, якія сёлета адзначаюць юбілейную дату свайго шлюбу.
28 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы адбыліся тры значныя падзеі для яшчэ маладой парафіі: першая — візіт біскупа Алега Буткевіча як Пастыра Віцебскай дыяцэзіі, другая — удзяленне сакрамэнту Канфірмацыі і асвячэнне вуглавога каменя пад новую святыню.
Вечарам 28 чэрвеня ў свята Маці Божай Берасцейскай моладзь Пінскай дыяцэзіі на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» у Брэсце пераняла ад польскай моладзі адмысловыя крыж і абраз Маці Божай — сімвалы Сусветнага дня моладзі, якія пачалі перэгрынацыю ў нашай краіне.
30 чэрвеня святой Імшой у 8.00 удзельнікі 24-ай пешай пілігрымкі «Мінск-Будслаў» узнеслі спевы на пачатак свайго «малітоўнага падарожжа», якога чакалі ўвесь год, а ўжо ў 10.00 пасля благаслаўлення Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і шчодрага акраплення святой вадой вырушылі вуліцамі горада ў пяцідзённы шлях.