У Віцебску 21 чэрвеня вернікі з розных парафій дыяцэзіі ўдзельнчалі ў Эўхарыстычнай працэсіі, якая традыцыйна адбываецца з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, але не ў чацвер, а ў нядзелю. Эўхарыстычную працэсію ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Раніцай 22 чэрвеня ўдзельнікі агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю сабраліся на Імшы на так званым Полі пастухоў – месцы, дзе анёл аб’явіў пастухам аб нараджэнні Збаўцы ў Бэтлееме. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
21 чэрвеня ў Архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі выпускнікам “Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля”, а таксама “Школы Сямейнага Жыцця Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі” былі выдадзены дыпломы аб заканчэнні навучальных устаноў.
20 чэрвеня парафія Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах перажывала своеасаблівую Пяцідзясятніцу. У старадаўнім парафіяльным касцёле біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў 39 вернікам сакрамэнт хрысціянскай сталасці – канфірмацыі.
20 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях з моладдзю Гродзенскай дыяцэзіі, якая ўдзельнічала ў рэкалекцыях “Аазісу” і належыць да руху “Святло-Жыццё”.
21 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску падчас святой Імшы тром дыяканам было ўдзелена прэзбітэрскае пасвячэнне Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.
21 чэрвеня з Мінска вылецела першая група ўдзельнікаў агульнабеларускай пілігрымкі на Святую Зямлю на асвячэнне мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай. Групу са 150 чалавек узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
19 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, калі католікі публічна вызнаюць веру ў прысутнасць Езуса, тысячы вернікаў з усіх парафій горада сабраліся ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне на Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
19 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў Імшу ў парафіі Св. Казіміра ў Маладзечне. Разам з прадстаўніком Папы парафію наведаў арцыбіскуп на пенсіі з Вероны Флавіо Робэрто Караро OFMCap. Падчас Імшы адбыўся сакрамэнт канфірмацыі, а пасля яе – эўхарыстычная працэсія.
19 чэрвеня 2014 г., калі Каталіцкі Касцёл адзначае адну з самых вялікіх і знакавых урачыстасцяў — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
19 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне завяршылася VI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. На цырымонію закрыцця парафіяды прыбыў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які ўзначаліў Імшу і ўручыў узнагароды пераможцам.
27 чэрвеня 2014 г. будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Ён заўсёды будзе cвяткавацца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Трэці дзень VI Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, 18 чэрвеня, быў прысвечаны тэатру - аднаму з элементаў трыяды "святыня - тэатр - спорт", з якіх складаецца парафіяда. Пасля папярэдняга дня, калі маладыя вернікі ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах, праграма гэтага дня дала ім магчымасць выявіць свае веды і таленты.
З 9 па 16 чэрвеня дзеці з Навагрудка і Наваельні ўдзельнічалі ў летнім лагеры “Вакацыі з Богам” у моладзевым цэнтры ў г.п. Наваельня, якім апякуецца кс. Алег Жураўскі SDB. Галоўнымі арганізатарамі дзіцячага адпачынку былі с. Вікторыя Коршун CSFN і яе памочнік семінарыст Артур Ляшнеўскі SDB, дапамогу таксама прапанавала моладзь з Дзятлава, якая рыхтуецца да аніматарскага служэння.