Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Сакратар Апостальскай Нунцыятуры сустрэўся з Папам Францішкам
Беларусь
25.06.2014 16:02

Сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь мансіньёр Філіппо Чампанэлі сустрэўся з Яго Святасцю Папам Францішкам. Падчас размовы мансіньёр Чампанэлі распавёў Папу Францішку аб жывой веры і сталай малітве, якой католікі Беларусі суправаджаюць асобу Пантыфіка і яго місію.

 
Парафіяльны фэст адзначылі ў Мсцібаве
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.06.2014 14:14

24 чэрвеня ў святыні парафіі Мсцібава (Ваўкавыскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць Св. Яна Хрысціцеля.

 
Прыміцыйная святая Імша кс. Рамана Сушы ў роднай парафіі ў Вілейцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
25.06.2014 11:21

22 чэрвеня кс. Раман Суша цэлебраваў першую ў сваім жыцці Св. Імшу ў родным Касцёле Узвышэння Св. Крыжа ў Вілейцы. Перад пачаткам Св. Імшы на парозе святыні прыміцыянта сустрэў пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла, які шчыра запрасіў маладога святара наблізіцца да алтара, каб першы раз скласці на ім Ахвяру Хрыста.

 
Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Дразда адбылося ў Пінску
Беларусь - Пінская дыяцэзія
25.06.2014 10:52

24 чэрвеня ў Пінску на ўрачыстасць Нараджэння Яна Хрысціцеля адбылося прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юрыя Дразда з парафіі святога Казіміра ў Жлобіне — сёлетняга выпускніка Пінскай семінарыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне было ўдзелена біскупам Антоніем Дзям'янка. 

 
Каталіцка-праваслаўную капліцу асвяцілі ў авіяцыйнай базе ў Мачулішчах
Беларусь
24.06.2014 17:37

23 чэрвеня адбылося ўрачыстае асвячэнне каталіцка-праваслаўнай капліцы ў 50-й змешанай ордэна Чырвонай зоркі авіяцыйнай базе ў Мачулішчах.

 
У Лідзе прайшла сустрэча прадстаўнікоў Францішканскага закона свецкіх
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.06.2014 13:38

21 чэрвеня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе сустрэліся прадстаўнікі Францішканскага закона свецкіх (ФЗС, ці Трэці закон святога Францішка) з усёй Беларусі. На чарговую фармацыйную сустрэчу, якую ўзначальваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, прыехала больш за 100 чалавек.

 
На заканчэнне дзіцячых «Канікул з Богам» парафію Святой Сям’і ў Лідзе наведаў біскуп Аляксандр Кашкевіч
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.06.2014 12:07
21 чэрвеня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылося ўрачыстае заканчэнне «Канікул з Богам».З гэтай нагоды парафію наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які паблагаславіў больш за 100 дзяцей і іх бацькоў.
 
У Ваўкавыску – калысцы свайго Хросту і Першай Камуніі — кс. Андрэй Калядка адправіў прыміцыйную Імшу
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
24.06.2014 11:39

22 чэрвеня ў парафіі св. Вацлава ў Ваўкавыску адбылася прыміцыйная Імша кс. Андрэя Калядкі. На ўрачыстую св. Імшу сабраліся шматлікія вернікі, каб падзякаваць Богу за дар святарства і падзяліць з ім радасць.

 
Катэхетычны каледж у Баранавічах аб’явіў аб наборы навучэнцаў
Беларусь
23.06.2014 18:05
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах аб’яўляе набор студэнтаў на новы навучальны год 2014/2015. Прыём дакументаў — да 7 верасня 2014 г.
 
Першы агульнабеларускі Дзень Еднасці Салезіянскай Сям’і прайшоў у Смаргоні
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.06.2014 16:10
21 чэрвеня ў Смаргоні адбыўся першы агульнабеларускі Дзень Еднасці Салезіянскай Сям’і. Дэвізам сустрэчы сталіся словы «З’яднаныя ў кс. Боско — на хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў». Нагодай для святкавання стаў дзень нараджэння кс. Віктара Гайдукевіча SDB, Рэгіянальнага Настаяцеля Місіі св. Францішка Сальскага ў Беларусі.
 
У мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адсвяткавалі ўрачыстасць свайго апекуна
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.06.2014 15:38
22 чэрвеня 2014 года ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адбыўся фэст. Святкавалі ўрачыстасць яе апекуна і заступніка — св. Яна Хрысціцеля.
 
Удзельнікі «Дзіцячай аазы» ў Докшыцах разважалі над сэнсам малітвы «Ойча наш»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.06.2014 15:20

Чарговыя дзіцячыя рэкалекцыі адбыліся ў парафіі Святой Тройцы ў Докшыцах. Больш за сто чалавек удзельнічала  ў канікулах з Богам. Дзеці з Мінска, Наваполацка, Глыбокага, Бярозаўкі, Маладзечна, Гродна, Слоніма, а ў асноўным з Докшыц, пад  кіраўніцтвам а. Віталія Юркевіча OFMCap і с. Маргарыты Аўгустын, разважалі на тэму малітвы «Ойча наш».

 
Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафію ў Лагойску з нагоды 15-годдзя яе асвячэння
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
23.06.2014 14:58

19 чэрвеня дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў святую Імшу ў парафіі святога Казіміра ў Лагойску з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Божага Цела і Крыві і 15-годдзя асвячэння парафіі.

 
Грэка-католікі з Бэтлеема маліліся за хрысціянаў Беларусі
Грэка-Каталіцкая Царква
23.06.2014 14:18

22 чэрвеня ў парафіяльным храме грэка-каталіцкай мельхіцкай парафіі Найсвяцейшай Багародзіцы (грэка-католікаў на Блізкім Усходзе называюць мелхітамі) ў Бэтлееме, удзельнікі Літургіі маліліся за хрысціянаў Беларусі.

 
У Ваўкавыску распачаліся парафіяльныя Святыя Місіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.06.2014 13:07
22 чэрвеня ў парафii Св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску распачалiся парафiяльныя Святыя Мiсii, якiя праводзяць рэдамптарысты: айцец Андрэй Ядкоўскi CSsR i айцец Валерый Мазюк CSsR.
 
<< Першая < Папярэдняя 301 302 303 304 305 306 307 308 309 310 Наступная > Апошняя >>

Старонка 307 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.