12 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях завяршыліся сёлетнія адпустовыя ўрачыстасці. У іх прынялі ўдзел вернікі з усёй Беларусі і з-за мяжы, якія прыбылі, каб сустрэцца з Маці Божай – Заступніцай і Суцяшальніцай.
11-12 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбыліся адпустовыя ўрачыстасці. Акрамя тысяч пілігрымаў з розных месцаў Беларусі, на ўрачыстасцях прысутнічала вялікая група вернікаў братняга літоўскага народа.
12 ліпеня 2014 г. у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ляхавічах святкавалася 20-годдзе з часу пабудовы касцёла. Урачыстую Імшу ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Падчас яе група вернікаў атрымала сакрамэнт канфірмацыі.
11 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Тракельскай, Каралевы сем’яў, пачаліся сёлетнія дыяцэзіяльныя ўрачыстасці. У санктуарый прыбылі сімвалы Сусветнага дня моладзі - крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani”.
11 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Тракельскай, Каралевы сем’яў, пачаліся адпустовыя ўрачыстасці. З розных бакоў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з-за мяжы ў санктуарый прыбылі пілігрымы.
Апоўначы 12 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Сёлета ўрачыстасці ў Тракелях праходзяць 11–12 ліпеня, іх дэвіз — “А пад крыжам Маці стаяла”.
11 ліпеня ў межах урачыстасцяў у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях, якія сёлета праходзяць пад дэвізам “А пад крыжам Маці стаяла”, адбылася канферэнцыя для сабраных вернікаў на тэму “Марыя пад крыжам – узор хрысціянскай вернасці”. З канферэнцыяй выступіў кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч парафіі ў Вялікіх Эйсмантах і выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці накіраваў да ўдзельнікаў ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі «Віцебск – Полацк» сардэчныя пажаданні і арцыпастырскае благаслаўленне.
У Тракелі ідзе пілігрымка з Іўеўскага дэканата, яе ўзначальвае кс. Ян Гавецкі. Ужо 16-я па ліку пілігрымка аб'ядноўвае вернікаў з розных парафій дэканата, якія ідуць з агульнай інтэнцыяй — падзякі за кананізацыю Яна Паўла ІІ.
У Кальварыі ў Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці, звязаныя з яе адбудовай і асвячэннем. 12 ліпеня 2014 г. у 13.00 адбудзецца ўмураванне вуглавога каменя пад адбудову Кальварыі. Урачыстасць узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Пробашч рыма-каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме ксёндз Ігар Анісімаў праспяваў для маладых пасля ўдзялення сакрамэнту сужэнства знакамітую песню «Аллелюя» Леанарда Коэна на рускай мове. Нагадаем, нядаўна каталіцкі святар з Ірландыі стаў знакамітасцю на YouTube пасля таго, як праспяваў «Аллелюя» на шлюбе пары ў яго парафіі і набраў дзясяткі мільёнаў праглядаў.
У гэтыя дні да Маці Божай Тракельскай пілігрымуе ўся Гродзеншчына. Пешыя пілігрымкі вырушылі ў Тракелі, каб там у пятніцу вечарам сустрэцца на ўрачыстасцях. Да пілігрымкі, якая выйшла з Гродна, далучаецца дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. 9 чэрвеня іерарх узначаліў ранішнюю Імшу для пілігрымаў у касцёле св.Тэрэзы ад Дзіцятка Езус ў Астрыне.
Пасля начлегу ў Вілейцы навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія вырушылі ў І роварную пілігрымку да Маці Божай Тракельскай, накіраваліся ў вёску Свір. Дарога была цікавая і вельмі прыгожая. Удзельнікам былі даспадобы старажытныя касцёлы ў в. Шэметава і Засвіры, а начавалі яны на беразе возера Свір у палатках.
8 ліпеня - гэта ўжо другі дзень пілігрымкі «Гродна -Тракелі», да якой далучыўся кс. Юрый Марціновіч. Падчас пілігрымкі святар назірае за ўсім вакол, а сваімі назіраннямі, а дакладнeй - перажываннямі свайго ўдзелу і ўдзелу іншых пілігрымаў, дзеліцца з чытачамі catholic.by.