Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на Вялікі пост
Іерархі
04.03.2014 10:42

“Ад шчырага сэрца жадаю ўсім вернікам Пінскай дыяцэзіі і людзям добрай волі, каб падчас Вялікага посту яшчэ больш наблізіліся да Бога і аднавілі Яго вобраз у сваіх душах. Няхай Маці Божая, якая 100 гадоў таму ў Фаціме заклікала ўсіх да навяртання, дапаможа нам вызваліцца ў гэты святы перыяд пакаяння ад усяго, што нас аддзяляе ад Бога, і адкрыцца на дзеянне Хрыстовай ласкі”, - піша біскуп Пінскі.

 
Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на І нядзелю Вялікага посту 2014 года
Іерархі
04.03.2014 10:26

“Час Вялікага посту – гэта чарговы шанс, дадзены нам Богам, каб зноў адчуць Яго любоў і блізкасць. Сустрэча з Езусам можа перамяніць наша жыццё, надаць яму сэнс, напоўніць яго шчасцем і радасцю. Каб гэтыя змены маглі адбыцца ў нашых сэрцах, патрэбен толькі наш дазвол, бо Пан Бог заўсёды шануе волю чалавека”, - адзначае біскуп Гродзенскі.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікі пост 2014
Іерархі
04.03.2014 10:25

“Пост – гэта час, каб паставіць нашы душы перад люстэркам і ўбачыць, якімі мы на самой справе ёсць. Таму Вялікі пост з’яўляецца добрай нагодай, каб прайсці духоўны медагляд з мэтай выявіць нашы духоўныя хваробы і паставіць дыягназ. Гэта патрэбна, каб вывесці нас з грахоўнай цемры ў святло Божай праўды і дазволіць Божай ласцы вылечыць нашы хваробы”, - адзначае Мітрапаліт.

 
«Карытас» падарыў свята на дзень нараджэння дзецям у сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св.Лукі
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
03.03.2014 13:26

Каталіцкае дабрачыннае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі падаравала дзецям з анкалагічнымі захворваннямі, якія жывуць у Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі зімовае свята, якое было арганізавана якраз з нагоды дня народзінаў яго маленькіх жыхароў.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама і старшынёй Магілёўскага гарвыканкама
Іерархі
03.03.2014 12:55

3 сакавіка адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам і старшынёй Магілёўскага гарвыканкама Уладзімірам Цумаравым.

 
Тэме даверу была прысвечана сустрэча моладзі ў Брэсце
Беларусь - Пінская дыяцэзія
03.03.2014 11:42

1 сакавіка моладзь парафіі Узвышэння Святога Крыжа сабралася, каб памаліцца, паразважаць на тэму “Межы даверу” і па-хрысціянску адпачыць. Праводзіў сустрэчу кс. Андрэй Рылка.

 
У Лучаі выступіў гурт «Laudans»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.03.2014 10:51

2 сакавіка парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) запрасіла ўсіх жадаючых да копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай, якая перэгрынуе ў Лучаі ўжо трэці месяц і прабудзе там да Вялікадня. Гасцямі нядзельнай Імшы стаў хрысціянскі гурт "Laudans" з Мінска.

 
У гомельскай парафіі аднаўляюць малітву за Украіну
Беларусь - Пінская дыяцэзія
02.03.2014 18:35

З нядзелі 2 сакавіка вернікі гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці аднаўляюць малітву за Украіну на кожнай Імшы.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі наведалі Бялынічы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.03.2014 18:22

2 сакавіка пасля візіту ў магілёўскі катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведалі Бялынічы. Візіт іерархаў стаў для бялыніцкай парафіі сюрпрызам, бо адбыўся без папярэдняга абвяшчэння.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў Імшу ў магілёўскім катэдральным касцёле
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
02.03.2014 14:14

2 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі святой Імшой пачаў сваё біскупскае служэнне ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. У Імшы ўдзельнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі
Беларуская Праваслаўная Царква
28.02.2014 12:39

28 лютага ў Экзархаце Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў духу братэрства і ўзаемаразумення, бакі абмеркавалі развіццё адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, асабліва ў галіне абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі: праз удзел у спартыўных спаборніцтвах мы прыходзім да людзей
Іерархі
26.02.2014 14:45

Праз удзел у Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які праходзіць у гэтыя дні ў Лідзе, святары вучаць беларускую моладзь і ўсіх вернікаў культуры гульні, самадысцыпліне, здароваму спаборніцтву, хрысціянскай радасці. Такую думку выказаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі ўдзельнічае ў пасяджэнні Хрысціянскага міжканфесійнага кансультацыйнага камітэта
Іерархі
26.02.2014 13:51

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі прадстаўляе Каталіцкі Касцёл у Беларусі на Пленарным пасяджэнні Хрысціянскага міжканфесійнага кансультацыйнага камітэта на тэму “Крызіс сям’і і праблема сіроцтва”. Пасяджэнне пройдзе 26 лютага ў Прэзідэнцкай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.

 
VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў (усе матэрыялы)
Спецпраекты
26.02.2014 09:22

24-28 лютага 2014 г. у Лідзе праходзіць VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. У чэмпіянаце прымаюць удзел каманды Беларусі, Аўстрыі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Венгрыі, Казахстана, Польшчы, Партугаліі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Харватыі і Чарнагорыі.

 
Фотарэпартаж з навукова-практычнага семінара “Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?”
Беларусь - Пінская дыяцэзія
24.02.2014 16:05

Прапануем фотарэпартаж з навукова-практычнага семінара “Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?”, які прайшоў 23 лютага ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах. Семінар праводзілі спецыялісты ў галіне экзарцызму, псіхіятрыі, свецкія і духоўныя асобы з Беларусі і замежжа, якія займаюцца праблематыкай звышнатуральных аздараўленняў, “спадчынных грахоў”, распазнавання харызматаў, дэманічных уздзеянняў і псіхаманіпуляцый.

 
<< Першая < Папярэдняя 331 332 333 334 335 336 337 338 339 340 Наступная > Апошняя >>

Старонка 334 з 374
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.