“Ужо на працягу некалькіх гадоў як у Паўсюдным Касцёле, так і ў нас практыкуецца гэтак званае „Духоўнае ўсынаўленне”, якое заключаецца ў малітве за дзяцей, жыццё якіх знаходзіцца ў небяспецы, а таксама за іх бацькоў. Яна трывае дзевяць месяцаў, і больш урачыста мы распачынаем яе на Звеставанне Пана, - адзначаецца ў паведамленні. - Просім, каб як мага большая колькасць веруючых і людзей добрай волі далучылася да гэтай формы малітвы за захаванне жыцця дзіцяці, якое знаходзіцца пад сэрцам маці”.