17 гадоў таму Папа Ян Павел ІІ устанавіў у Касцёле Дзень кансэкраванага жыцця, які адзначаецца ў свята Ахвяравання Пана, 2 лютага. Пра жыццё сваёй супольнасці апавядаюць сёстры рэдэмптарысткі (Кангрэгацыя Найсвяцейшага Адкупіцеля) з Польшчы.
31 студзеня, калі салезіянская сям’я ўсяго свету адзначае ўспамін св. Яна Боско, заснавальніка таварыства Святога Францішка Сальскага, Віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч наведаў салезіянскую парафію Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, якая таксама святкавала гэты ўспамін.
Валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” пры падтрымцы харчовых прадпрыемстваў г. Брэста арганізавалі сустрэчу з адзінокімі пенсіянерамі.
2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе наведаў ардынарый Віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Іерарх, які атрымаў біскупскае пасвячэнне 18 студзеня гг., узначаліў у парафіі прыміцыйную Імшу.
«Праз аб'ектыў фотаапарата я пачаў бачыць тое, што звычайнае вока ўбачыць не ў стане. Я пачаў вучыцца ўспрымаць людзей і свет вакол мяне па-іншаму». Напярэдадні свята Ахвяравання Пана і Дня кансэкраванага жыцця брат Корнэль Консэк SVD — вядомы фатограф часопіса «Дыялог» — у інтэрв’ю для Сatholic.by распавёў пра любоў да фатаграфіі і пра сваю працу.
Прадстаўнікі Гомельскага дэканату Пінскай дыяцэзіі, дзе актыўна развіваецца Нэакатэхуменальны шлях, удзельнічалі ў сустрэчы Папы Францішка з прадстаўнікамі гэтага руху, якая прайшла 1 лютага. На сустрэчу ў Рым адправіліся пробашч гомельскай парафіі ксёндз прэлат Славамір Ласкоўскі і пробашч светлагорскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа ксёндз дэкан Тадэвуш Саморэк.
У гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці вернікаў на нядзельную Імшу клічуць дзеці. Па чарзе школьнікі б’юць у касцёльныя званы. Гэта першы падобны вопыт у краіне, і ідэя заснаваць такую практыку нарадзілася ў скаўцкай групе пры касцёле.
28 студзеня Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску адзначаe свята з нагоды ўспаміну свайго апекуна – св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла. У семінарыі быў святочны расклад дня. На свята прыбыў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
“Мой прынцып – з усімі, хто будзе ствараць нармальнае і шчаслівае жыццё ў Беларусі, мы будзем сябраваць”, - адзначыў новы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел у размове з карэспандэнтам БелТА ў адказ на пытанне аб тым, ці збіраецца ён уносіць штосьці новае ў палітыку міжканфесійных адносінаў, а галоўным чынам адносінаў з каталіцкімі дыяцэзіямі Беларусі.
Падчас нядзельнай Імшы 26 студзеня ў гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці маліліся за ўкраінскі народ і ўстанаўленне міру ў гэтай краіне. Вернікі будуць маліцца і ў наступныя дні, пакуль сітуацыя ва Украіне не стабілізуецца.
22 студзеня ў семінарыйнай супольнасці ў Пінску адбылася калядная візітацыя, якую здзейсніў біскуп Антоні Дзям’янка, ардынарый Пінскі.
23 студзеня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску біскуп Антоні Дзям'янка ўзначаліў Імшу ў інтэнцыі еднасці хрысціян. Літургія адбылася ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праходзіць з 18 па 25 студзеня.
Аб асаблівасцях экраннай прадукцыі, прадстаўленай на адным з унікальных кінапраглядаў у нашай краіне — «Magnificat», аб яго ўплыве на айчыннае дакументальнае кіно гутарка са шматгадовым членам журы фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat», кіназнаўцай Галінай Шур.
У парафіі Нараджэння Божай Маці ў Гомелі адноўлены духоўныя сустрэчы для моладзі і праца дыскуcійнага кінаклубу. Духоўныя сустрэчы адбываюцца кожную першую і трэцюю пятніцу месяца ў 19.30, кінаклуб – кожную другую і чацвёртую пятніцу.
З 18 па 25 студзеня праходзіць Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. З гэтай нагоды спецыяльна для Catholic.by да вернікаў скіраваў сваё слова Уладзімір Татарнікаў, пастар Евангелічна-лютэранскай супольнасці ў Гродне. “Многія скардзяцца, што экуменічны рух гэтага стагоддзя слабее, што затух агонь першай братэрскай любові. Я так не думаю”, - адзначае пастар і падкрэслівае важнасць “сумеснай малітвы адзін з адным і адзін за аднаго”.