28 лютага каталіцкія скаўткі здзейснілі зімовую вандроўку пад назвай «Дзе шлях Твой?...». Пра яе распавяла правадніца вогнішча бл. Мар'яны Бярнацкай Анастасія Харкевіч.
Па запрашэнні беларускіх уладаў з 12 па 15 сакавіка адбудзецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П'етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка. Пра гэта паведамляе Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь.
У выдавецтве «Pro Christo» па ініцыятыве айцоў езуітаў летась выйшлі дзве кнігі з серыі рэкалекцыйных разважанняў айца Юзафа Аўгустына SJ («Исцеление от чувства обиды» і «Адам, где ты?»). Нядаўна выйшла наступная частка разважанняў — «Дай Мне пить». Гэтую кнігу, як і папярэднія, таксама можна выкарыстоўваць для таго, каб перажыць закрытыя ігнацыянскія рэкалекцыі, або як уводзіны ў штодзённую малітву.
25 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў межах круглага стала «Старажытнасці Навагрудчыны» адбылася прэзентацыя выдання «Кніга цудаў Наваградскай іконы Багародзіцы як помнік гісторыі ХVII стагоддзя» беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Мікалая Нікалаева.
У Докшыцах завяршыўся Першы капітул Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі, які праходзіў з 23 па 26 лютага. У капітуле прынялі ўдзел 22 браты з усёй кустодыі. На другі дзень капітула новым кусташам Беларускай кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў быў абраны бр. Алег Шэнда. Яго памочнікамі былі абраны бр. Марк М. Пасют і бр. Анатоль Ярошка.
Беларуская каманда святароў па міні-футболе заняла 10-е месца на IX Чэмпіянаце Еўропы ў Аўстрыі. Пераможцамі сталі партугальцы, другое месца заваявала каманда з Польшчы, бронза — у каманды Босніі і Герцагавіны.
Спецыяльнае поснае меню падрыхтавала для наведвальнікаў вагонаў-рэстаранаў Беларуская чыгунка (далей — БЧ). Меню будзе дзейнічаць у перыяд Вялікага посту, які ў каталіцкіх вернікаў будзе доўжыцца з 18 лютага па 4 красавіка, а ў праваслаўных — з 23 лютага да 11 красавіка.
Беларуская каманда ў складзе 12 святароў і трэнера гатовая да ад’езду ў Аўстрыю на IX Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які пройдзе з 23 па 28 лютага. Для беларусаў чэмпіянат стане ўжо пятым па ліку.
Першыя дні Вялікага посту ў Беларусі пазначаны як дні цвярозасці. У гэтыя дні ў касцёлах краіны святары заахвочваюць скласці абяцанні ўстрымання ад ужывання алкаголю на працягу пэўнага часу або на ўсё жыццё. Свае абяцанні вернікі пакідаюць у спецыяльных «Кнігах цвярозасці».
«Памятай, што ты — прах і ў прах вернешся», — такія словы кажа святар, калі пасыпае попелам галовы вернікаў, якія прыходзяць на святую Імшу ў першы дзень саракадзённага Вялікага посту — Папяльцовую сераду. Сёння, 18 лютага, якраз гэты час.
17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.
У новым фармаце запрацавала інтэрнэт-версія беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Раней на новы дызайн ужо перайшлі старонкі шэрагу замежных рэдакцый радыё, у ліку якіх італьянская, нямецкая, англійская, французская, польская і інш.
«Праз увесь час майго прабывання ў Карэі я не сустрэў агрэсіі і не чуў ні пра якія канфлікты паміж некатолікамі і католікамі. Мясцовыя місіянеры расказвалі, што тая павага ў нейкай ступені звязана з тым, што карэйцы памятаюць пра дапамогу, аказаную ім Каталіцкім Касцёлам падчас розных эканамічных крызісаў».
Напярэдадні 14 лютага, які славіцца як дзень успаміну св. Валянціна, магчыма, шырэй, чым дзень двух салунскіх братоў Кірылы і Мятода, якія прынеслі пісьменнасць на славянскія землі, карэспандэнт catholic.by завітаў да адной сям'і, каб паслухаць яе гісторыю да шчасця.