30 кастрычніка ў прадстаўніцтве ААН у Беларусі адбылася сустрэча дэлегацыі Каталіцкага Касцёла з пастаянным прадстаўніком ААН у нашай краіне Санака Самарасінха і яго супрацоўнікамі.
«Трэба даваць Хрыста там, дзе няма свабоды», — паўтараў Казімір Свёнтэк, колішні навучэнец баранавіцкага калегіума імя непахіснага змагара за незалежнасць Айчыны — Тадэвуша Рэйтана і, нарэшце, вялікі кардынал Беларусі.
У Пінску 25 кастрычніка праходзілі галоўныя ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка. Менавіта ў Пінску іерарх правёў больш за 60 гадоў свайго жыцця. Тут ён усё яшчэ жыве ў памяці і сэрцах многіх людзей, нягледзячы на тое, што прайшло тры гады з часу яго смерці.
22 кастрычніка ў Бараўлянах адбылася чарговая сустрэча вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.
Літургічныя тэксты на ўспамін святога Яна Паўла ІI.
«Чары Палесся» — так называецца кніга, якая выйшла ў выдавецтве «Pro Christo» да 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтка. На дысках, выпушчаных разам з кнігай, захаваныя ўнікальныя краявіды Палесся, знятыя самім кардыналам. Кніга раскрывае невядомы дагэтуль вобраз кардынала-кінематаграфіста.
11–17 кастрычніка ў Беларусі адбылася візітацыя Генеральнага настаяцеля Ордэна Пабожных Школ (піяраў). Згодна з піярскімі статутамі, Генеральны настаяцель падчас свайго 5-гадовага тэрміну прабывання на гэтай пасадзе абавязаны наведаць усіх субратоў-піяраў, якія служаць у школах і парафіях у розных краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.
Пра ваенныя гады жыцця ў Беларусі і сустрэчы са стрыечным братам-святаром Казікам распавядае стрыечны брат Казіміра Свёнтка — 82-гадовы Рамуальд Крамплеўскі. Рамуальд Крамплеўскі піша эсэ, апавяданні і шмат гадоў займаецца геніалагічнымі даследваннямі радавога дрэва Крамплеўскіх. З дому Крамплеўскіх была і маці кардынала — Вераніка.
Гэты Сінод стаў гісторыяй і адначасова заданнем для лакальных Касцёлаў рыхтавацца да Сінода 2015 г., які павінен будзе прыняць канкрэтныя рашэнні, каб дапамагчы сем’ям і вывесці іх з крызісу.
Беатыфікацыя Папы Паўла VI адбылася 19 кастрычніка ў Ватыкане. Цырымонія беатыфікацыі завяршыла ІІІ Надзвычайную сесію Сінода Біскупаў, які праходзіў у Рыме з 5 кастрычніка.
Распачаўся скаўцкі год для дзяўчат «вандроўніц» агульнабеларускага «вогнішча» шэфаў, апякункай якога з’яўляецца святая Рыта. Вандроўка «Будслаў – Даўгінава – Крывічы» адбылася 11–12 кастрычніка.
У новым выпуску праграмы ідзе размова з дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Юзафам Станеўскім, у тым ліку аб сустрэчы з Папам, магчымасці яго прыезду ў Беларусь, падрыхтоўцы новых біскупаў да служэння.
1–4 кастрычніка ў Папскім універсітэце св. Яна на Латэране ў Рыме адбыўся XI Міжнародны сімпозіум выкладчыкаў духоўных семінарый, інстытутаў і ўніверсітэтаў. Сімпозіум, пачатак якому паклаў у 2003 г. Папа Ян Павел ІІ, быў арганізаваны Рымскай дыяцэзіяй, Кангрэгацыяй Каталіцкай Адукацыі і Кангрэгацыяй па справах свецкіх.