Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка выказаў гатоўнасць з боку Апостальскай Сталіцы дапамагаць Беларусі ў збліжэнні з Захадам
14.03.2015 19:18

«З нашага боку ёсць гатоўнасць дапамагаць гэтай краіне», — сказаў на прэс-канферэнцыі ў межах афіцыйнага візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Прэс-канферэнцыя прайшла 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 
Кардынал П’етро Паралін: Ёсць магчымасць заключэння пагадненняў паміж Беларуссю і Ватыканам па асобных напрамках узаемадзеяння
14.03.2015 18:53

«Канкардат з’яўляецца вышэйшай формай пагадненняў, якая рэгулюе ўсе бакі ўзаемаадносін. Але можна казаць таксама пра магчымасць заключэння пагадненняў па асобных напрамках узаемадзеяння», — паведаміў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці: Думаю, што жаданне католікаў Беларусі ўбачыць Папу на беларускай зямлі заслугоўвае задавальнення
14.03.2015 18:26

«Каталіцкая супольнасць у Беларусі заслугоўвае візіту Пастыра Паўсюднага Касцёла – як з улікам таго досведу пакутаў, якія перанесла гэтая супольнасць, так і з улікам яе ўкладу ў аднаўленне, адраджэнне і развіццё рэлігійнага жыцця ў краіне», — сказаў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін на прэс-канферэнцыі 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 
Кардынал П’етро Паралін на прэс-канферэнцыі: Беларусь можа служыць мадэллю для свету, які пакутуе ад канфліктаў
14.03.2015 17:54

«Беларусь можа стаць прыкладам гарманічнага суіснавання прадстаўнікоў розных культурных і рэлігійных традыцый. Я думаю, што яна можа служыць мадэллю для нашага свету, які пакутуе ад канфліктаў», – адзначыў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін у ходзе прэс-канферэнцыі, якая адбылася 14 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

 
Каталіцкія біскупы нашай краіны запрасілі Папу Францішка наведаць Беларусь
14.03.2015 15:18

14 сакавіка ў першай палове дня адбылася сустрэча Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна з каталіцкімі біскупамі Беларусі. Кардынал знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам з 12 па 15 сакавіка.

 
Кардынал П’етро Паралін прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента на плошчы Перамогі
14.03.2015 10:52

14 сакавіка ў межах свайго візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянка да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску.

 
Урачысты прыём у другую гадавіну абрання Папы Францішка і ў межах візіту Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці адбыўся ў Мінску
13.03.2015 23:08

13 сакавіка ў Мінску прайшоў урачысты прыём у другую гадавіну абрання Папы Францішка на Святы Пасад і ў межах візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці кардынала П’етро Параліна.

 
Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры
13.03.2015 22:12

13 сакавіка ў межах свайго візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.

 
Кардынал П’етро Паралін наведаў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь (+фотарэпартаж)
13.03.2015 17:52

13 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам па запрашэнні беларускіх уладаў, наведаў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь.

 
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь на сустрэчы з Дзяржаўным Сакратаром Папы: «Беларускія вернікі з нецярпеннем чакаюць візіту Пантыфіка»
13.03.2015 17:27

13 сакавіка адбылася сустрэча Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна, які знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам, з прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Андрэем Кабяковым.

 
Прэзідэнт Беларусі перадаў у дар Папу Францішку рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі»
13.03.2015 16:53

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Дзяржаўным Сакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам перадаў у дар Святому Айцу Францішку рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі».

 
«Сітуацыя міжканфесійнага супрацоўніцтва ў Беларусі характарызуецца абсалютным мірам і ўзаемаразуменнем»: адбылася сустрэча Дзяржаўнага Сакратара Папы з Прэзідэнтам Беларусі
13.03.2015 13:36

13 сакавіка адбылася сустрэча Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Кардынал П’етро Паралін знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам.

 
Дзяржаўны Сакратар Папы сустрэўся з Міністрам замежных спраў Беларусі
13.03.2015 11:32

13 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін у межах свайго візіту ў Беларусь сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.

 
Два гады Пантыфікату Папы Францішка: пад кіраваннем Святога Духа
13.03.2015 11:08

Сёння спаўняецца два гады з таго вясновага дня 13 сакавіка, калі арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Хорхе Марые Берголіо быў абраны Папам.

 
Дзяржаўны Cакратар Папы Францішка прыбыў у Беларусь
13.03.2015 00:45

12 сакавіка ўвечары распачаўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка. Ватыканскі іерарх прыбыў па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 52 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.