На Год кансэкраванага жыцця падрыхтаваны адпаведны лагатып. Праект прадставіла ў кастрычніку гг. Кангрэгацыя Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Выява адлюстроўвае асноўныя каштоўнасці гэтай асаблівай формы жыцця і падкрэслівае «пастаянную дзейнасць Духа Святога, які на працягу стагоддзяў памнажае багацці, што паходзяць з практыкі евангельскіх радаў праз шматлікія харызматы».
23 лістапада ў мінскай архікатэдры пройдзе Імша падзякі за 20-годдзе часопіса «Аve Maria». Сёння мы друкуем ўспаміны галоўнага рэдактара часопіса Крыстыны Лялько пра сустрэчу з Папам Янам Паўлам ІІ, яго благаслаўленне на выдачу часопіса і пра паўторную сустрэчу, калі Пантыфіку былі прэзентаваныя першыя выпускі «Ave Maria».
Дакладная копія шкляной цацкі, падараванай шкладувамі Папу Яну Паўлу ІІ, прадстаўлена ў «Музеі ёлачных цацак», які адкрыўся ў сталічным Нацыянальным мастацкім музеі.
50-тысячны горад Фрайзінг у нямецкай Баварыі распавядае гісторыю вучобы Папы Бэнэдыкта XVI і знаёміць з дабрачыннай арганізацыяй «Рэнавабіс». Рубрыка «Хрысціянскае сёння» — пра хрысціянства ў Беларусі і за мяжой.
12 лістапада на Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад-2014» падвялі вынікі конкурса нацыянальнага кіно. Сярод лепшых карцін беларускіх рэжысёраў адзначаны дыпломам і фільм рэжысёра Юрыя Гарулёва «Прайграная гісторыя. Вяртанне ў Бішафсверду». Праца над стужкай доўжылася пяць гадоў.
Дзе і як пякуць аплаткі ў Беларусі? У чым адрозненне паміж «камунійнымі» аплаткамі і аплаткамі на вігілійны стол? Журналісты Catholic.by наведалі буйнейшую аплаткарню ў Навагрудку, дзе сёстры назарэтанкі падзяліліся сакрэтнай рэцэптурай і працэсам прыгатавання аплатак.
12 лістапада ў офісе «Нацыянальнага Карытас» адбылася сустрэча «Рады Карытас» у Беларусі. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні па кірунках дзейнасці, у якіх арганізацыя «Карытас» магла б супрацоўнічаць з ААН у Беларусі.
У засені векавога юбілею кардынала Казіміра Свёнтка 20-годдзе часопіса «Ave Maria» выглядае сціплаю датаю. Але сімвалічна, што гэтая дата прыпала акурат на сёлетнюю юбілейную восень і што ёсць нагода падзякаваць Богу за два дзесяцігоддзі працы нашага невялічкага калектыву, які на самым пачатку падтрымаў Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк.
11 лістапада ў капліцы цудадзейнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай прайшла Імша на беларускай мове. Гэта стала магчымым дзякуючы дням апекі Маці Божай Вастрабрамскай, падчас якіх у капліцы цэлебруюцца Імшы на розных мовах свету.
11 лістапада 1918 года завяршылася адна з буйнейшых войнаў у гісторыі — Першая сусветная вайна. У выніку вайны па ўсім свеце загінула больш за 9 млн чалавек, а таксама спынілі сваё існаванне тры імперыі: Расійская, Асманская і Аўстра-Венгерская.
Пра гэта на прэзентацыі факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля, якое адбылося 10 лістапада ў Гомелі, паведаміў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
8 лістапада рэдэмптарысты, сабраўшыся ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, адзначалі 25-гадовы юбілей свайго служэння ў Беларусі. Юбілей адзначаўся ў 282-ю гадавіну заснавання Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, у вігілію ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкага Касцёла ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё.
Фатограф Баляслаў Гавэцкі з Гродна дзеліцца фотаздымкамі, якія былі зроблены 25 гадоў назад, у хуткім часе пасля біскупскай сакры кс. Тадэвуша Кандрусевіча, які атрымаў яе з рук Папы Яна Паўла ІІ — 21 кастрычніка 1989 года ў Рыме.
28 кастрычніка ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Надсана «Выбранае», укладальнікам і аўтарам каментарыяў да якой з’яўляецца Ірына Багдановіч.