У гэты дзень ён будзе змешчаны ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Урачыстая святая Імша-прывітанне Бэтлеемскага агню запланавана ў 17.30.
Каб пазнаёміць сваю дачку з традыцыямі Адвэнту, парафіянка касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне Марыя Колесава-Гудзіліна распрацавала адмысловы адвэнтавы каляндар. Першым заданнем для дачкі Сафіі стала пісьмо св. Мікалаю.
У моладзевым чуванні, якое прайшло пад дэвізам «Застаньцеся тут і чувайце разам са Мною», прыняло ўдзел больш за 450 чалавек. Святую Імшу на распачацце сустрэчы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
З такой ініцыятывай падчас начнога чування моладзі ў Мінску выступіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх адзначыў, што гэты ліст стане падзякай беларускай моладзі за духоўны клопат Святога Айца і перададзенае Пантыфікам благаслаўленне для моладзі Беларусі.
Вось ужо цэлы год Кацярына Мальцава і Уладзіслаў Зарэцкі з парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў мінскай Серабранцы спрабуюць сябе ў ролі вядучых на youtube-канале sdb.by-news.
Якія правілы і прадпісанні існуюць у Каталіцкім Касцёле для больш плённага перажывання Адвэнту? Ці можна адзначаць у гэты перыяд дзень нараджэння? А наведваць канцэрты? На гэтыя і іншыя пытанні Catholic.by адказаў кс. Кірыл Бардонаў.
У чарговым выпуску навін Таварыства св. Францішка Сальскага Кацярына Мальцава і Уладзіслаў Зарэцкі робяць агляд навін салезіянскіх араторыяў.
Здымак беларускага фатографа Сяргея Балая, зняты падчас будслаўскіх урачыстасцяў 2014, увайшоў у ТОП-100 лепшых здымкаў Agence France-Presse.
Адвэнт багаты на разнастайныя сімвалы і традыцыі. Пры гэтым кожны народ і краіна маюць штосьці адметнае. Разгледзім найбольш цікавыя з іх больш падрабязна.
27 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося адкрыццё Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
У межах духоўнай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, згодна з праграмай, устаноўленай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, 2015 год аб’яўлены ў Касцёле ў Беларусі Годам навяртання.
Рэстаўрацыя абраза св. Роха распачнецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў 2015 годзе. Спецыялісты называюць абраз адной з лепшых выяваў святога, якая захавалася ў Беларусі з XVIII стагоддзя.
Галоўная інтрыга чэмпіянату заключалася, бадай, у тым, каб прадугадаць, ці здолеюць каманды скласці годную канкурэнцыю гродзенцам, і перарваць іх бяспройгрышную серыю на двух чэмпіянатах запар.
Першы нумар газеты «Ave Maria» выйшаў у лістападзе 1994 года накладам у дзве тысячы экземпляраў. Менавіта газеты — часопісам выданне стане крыху пазней. Дэбютны выпуск газеты налічваў 20 старонак і ўжо меў пазнавальны сёння лагатып.