У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 2 красавіка адбылася Імша Хрызма, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Дарагія святары, вочы, рукі, сэрца і душа якіх асаблівым чынам перажывае таямніцу Эўхарыстыі і перадае яе людзям, у Вялікі чацвер — дзень устанаўлення святарства — віншуем вас і дзякуем Богу за вашае пакліканне.
Наведаць выстаўку «Чароўнасць ажурных яек» запрашае Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музыкальнай культуры Рэспублікі Беларусь.
«Бачны дынамізм у падрыхтоўцы святароў у Беларусі», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас прэс-канцерэнцыі з прадстаўнікамі СМІ Беларусі, якая адбылася перад велікоднымі святамі 31 сакавіка.
Перад велікоднымі святамі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Беларусі. 31 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі арцыбіскуп падвёў вынікі з падзей, якія апошнім часам адбыліся ў Касцёле ў Беларусі, распавёў пра планы і адказаў на пытанні журналістаў.
Увечары 26 сакавіка з аматарамі здаровага ладу жыцця, якіх аб’ядноўвае рух #followminsk, у прабежцы ўдзельнічаў вядомы хрысціянскі спявак і музыка Аляксандр Патліс, які быў запрошаны арганізатарамі ў якасці госця.
22 сакавіка адзначаецца першая гадавіна смерці кс. Казіміра Войнюша, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Ішчолна і парафіі Хрыста Валадара ў в. Скрыбаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).
Ва ўзросце 66 гадоў адышоў у вечнасць Іосіф Санько – бацька кс. Юрыя Санько, прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, адміністратара парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) у Мінску.
Выдадзены новыя літургічныя кнігі «Святы Пасхальны Трыдуум» і «Мука Пана нашага Езуса Хрыста», якія былі падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ на падставе тэкстаў, раней ухваленых Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Выданне дадзеных кніг стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.
У ноч з 14 на 15 сакавіка ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшло міждыяцэзіяльнае велікапоснае чуванне моладзі пад назвай «Не адкладвайце навяртання». На гэты раз паглыбіць сваю веру сабраліся больш за тысячу маладых вернікаў з усіх дыяцэзій Беларусі.
Каля тысячы маладых людзей прыбылі ў ноч з 14 на 15 сакавіка ў Мінск на начное чуванне. Твары іх свяціліся, вочы выпраменьвалі радасць, і час ад часу маладыя вернікі гучна скандавалі: «Беларусь чакае Папу! Беларусь чакае Папу!»
Завяршыўся афіцыйны візіт у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П’етро Параліна. Кардынал знаходзіўся ў нашай краіне з 12 па 15 сакавіка.
15 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П'етро Паралін узначаліў святую Імшу з удзелам дзяцей.
Каталіцкая моладзь Беларусі, якая сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, радасна прывітала Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етро Параліна.