Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Беларусі


Выдавецтва «Pro Christo» — адзін з экспанентаў XXII Міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Мінску
11.02.2015 14:55

Каталіцкае выдавецтва «Pro Christo» прымае ўдзел ў XXII Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая 11 лютага адкрылася ў Мінску ў адміністратыўным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14.

 
Беларускія католікі збіраюць подпісы пад адкрытым лістом Прэзідэнту
11.02.2015 12:41

У каталіцкіх парафіях Беларусі вернікі збіраюць подпісы пад адкрытым лістом Прэзідэнту краіны. Збор подпісаў стаў рэакцыяй беларускіх католікаў на заяву з боку афіцыйных асобаў з абвінавачваннямі ў адрас Касцёла, у прыватнасці — адносна дзейнасці святароў з Польшчы.

 
Беларускія католікі ў межах падрыхтоўкі да Сусветнага дня моладзі-2016 наведалі польскую Ломжу
07.02.2015 09:40

З 30 студзеня па 1 лютага ў польскім горадзе Ломжа прайшоў 12-ты форум душпастырства польскай моладзі, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі Беларусі. Галоўнай тэма форуму стала падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве, які пройдзе з 26 па 31 ліпеня 2016 года.

 
Біскуп Алег Буткевіч наведаў Віцебскую абласную клінічную бальніцу ў Міжнародны дзень хворага
06.02.2015 11:41

5 лютага абласную клінічную бальніцу ў Віцебску наведаў біскуп Алег Буткевіч. Падчас сустрэчы з медработнікамі іерарх распавёў пра духоўны аспект паклікання медыкаў і іх ахвярнасць на карысць хворых.

 
Каталіцкія іерархі Беларусі заклікаюць да малітвы супраць гандлю людзьмі
05.02.2015 16:42

У нядзелю 8 лютага Апостальская Сталіца заклікае веруючых ва ўсім свеце з’яднацца ў малітве супраць гандлю людзьмі. З адмысловым заклікам выступіла і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

 
Футбольная каманда «Гродна 1998» выйграла міжнародны турнір па футболе сярод каталіцкіх парафій у Варшаве
05.02.2015 10:26

Каманда юнакоў з Гродна выйграла ўсе пяць матчаў турніра і заняла першае месца, перамогшы ў фінале сваіх суайчыннікаў — футбольную зборную «Гродна-Паўднёвы» з лікам 4:0.

 
«Моладзь у Касцёле»
04.02.2015 09:54

Арцём Баёк, Цігран Саркісян і Яўгеній Карачынскі з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў сталічным мікрараёне Сухарава — тыя самыя хлопцы, якія распрацавалі адаптаваны для смартфонаў каталіцкі малітоўнік. Ці стане іх праект камерцыйным, калі чакаць версію «малітоўніка» для iPhone і кім яны бачаць сябе праз 20 гадоў?

 
2 лютага распачынаецца навэнна да Маці Божай з Люрда ў інтэнцыі хворых
02.02.2015 11:55

2 лютага ў Каталіцкім Касцёле распачынаецца адмысловая малітва напярэдадні дня хворых, які адзначаецца 11 лютага, як і ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.

 
У Мінску плануецца правесці сімпозіум для кансэкраваных асобаў
02.02.2015 11:10

Згодна з зацверджаным планам па святкаванні Года кансэкраванага жыцця ў Беларусі Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі запланавана правядзенне сімпозіума для кансэкраваных асобаў.

 
Біскупы Беларусі заклікаюць 8 лютага маліцца за ахвяр гандлю людзьмі
02.02.2015 10:30

У межах Года кансэкраванага жыцця 8 лютага 2015 года — у літургічны ўспамін св. Джузэпіны Бакіты — у Паўсюдным Касцёле адзначаецца Сусветны дзень малітваў, разважанняў і дзейнасці супраць гандлю людзьмі. У гэты дзень Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі заклікае як святароў, так і вернікаў да малітвы ў інтэнцыі ахвяр гандлю людзьмі, а таксама заахвочвае грамадскую супольнасць звярнуць больш пільную ўвагу на гэтую праблему і змаганне з ёй.

 
«Пакінуўшы ўсё, я знайшоў шчасце»: 2 лютага — Дзень кансэкраванага жыцця
02.02.2015 09:48

Кансэкраваныя асобы — вялікі дар для Касцёла і ўсяго свету. Гэта манахіні, айцы і браты розных супольнасцяў, кожны з якіх жыве харызматам свайго згуртавання. Сёння налічваецца каля 950 тысяч кансэкраваных асобаў, якія служаць у розных краінах свету. І Беларусь — у іх ліку.

 
Адышла ў вечнасць маці кс. Паўла Врубеля
30.01.2015 20:42

30 студзеня на 69-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Генрыка Врубель, маці душпастыра з парафіі Перамянення Пана ў Новай Мышы кс. Паўла Врубеля.

 
Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
30.01.2015 17:01

Каталіцкія Біскупы Беларусі на пазачарговым пленарным пасяджэнні 30 студзеня 2015 г. абмеркавалі агучаныя ў апошні час абвінавачванні ў адрас польскіх святароў, якія служаць у Беларусі, а таксама ў незацікаўленасці кіраўніцтва Каталіцкага Касцёла ў падрыхтоўцы сваіх святароў.

 
Пасланне Святога Айца Францішка на Вялікі пост 2015 г.
29.01.2015 15:10

«Адным з найважнейшых выклікаў, якому хачу прысвяціць увагу ў гэтым пасланні, з’яўляецца глабалізацыя абыякавасці. Абыякавасць да бліжняга і да Бога — гэта рэальная спакуса таксама для нас, хрысціян. Таму нам неабходна слухаць кожны Вялікі пост заклікі прарокаў, якія ўздымаюць голас і абуджаюць нас», — адзначае Пантыфік.

 
У Рагачове сёлета распачнецца рэстаўрацыя 100-гадовага касцёла
29.01.2015 10:00

У 2015 годзе плануецца распачацце работ па рэстаўрацыі 100-гадовага каталіцкага храма ў Рагачове.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 55 з 71
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.