24 студзеня ўспамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты, рэдактары і пісьменнікі. У 1923 г. папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.
У нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Апісанне Хросту Езуса ў Ярдане існуе ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях, а асаблівую ўвагу звяртае на гэтую падзею св. евангеліст Мацвей.
6 студзеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння кс. Адама Станкевіча — слыннага каталіцкага святара, лідара «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», аднаго з заснавальнікаў «Таварыства беларускай школы», энтузіяста ўвядзення і выкарыстання беларускай мовы ў Каталіцкім Касцёле.
6 студзеня ў Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Яна была вядома на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст., а праз 100 гадоў свята пачалі адзначаць і на Захадзе.
Прапануем вашай увазе каляндар святаў і ўрачыстасцей, якія прыпадаюць у Каталіцкім Касцёле ў 2017 годзе. Папяльцовая серада — 1 сакавіка, Вялікдзень — 16 красавіка і супольна з праваслаўнымі вернікамі, пачатак Адвэнту — 3 снежня.
Свята Святой Сям’і бярэ пачатак у яслях Хрыста ў Бэтлееме, калі пастушкі і мудрацы прыйшлі пакланіцца Езусу і ўшанаваць Юзафа і Марыю. Святое Пісанне амаль нічога не кажа пра жыццё Святой Сям’і, нам вядома толькі некалькі эпізодаў: нараджэнне Езуса ў Бэтлееме, уцёкі ў Егіпет, знаходжанне Езуса ў святыні. Але і гэтых некалькі аповедаў даюць нам вельмі шмат.
8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень, калі праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
Яшчэ на досвітку ранкам 15 жніўня 1534 года сямёра студэнтаў багаслоўскага факультэта Сарбоны: Ігнацый Лаёла, Францішак Ксаверый, Пётр Фабер, Якаў Лайнес, Альфонс Сальмерон, Нікалас Бабадылья і Сімон Радрыгес падняліся на Манмартр — «гару мучанікаў».
Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Адвэнт — перыяд падрыхтоўкі да перажывання таямніцы Уцелаўлення Божага Сына — распачынаецца 27 лістапада. Адвэнт — гэта таксама пачатак новага літургічнага года.
Нягледзячы на тое, што паняцце Божага Валадарства вядома хрысціянам ад самага пачатку існавання Касцёла, урачыстасць Хрыста Валадара была ўстаноўлена менш ста гадоў таму. 11 снежня 1925 года папа Пій ХІ устанавіў яе энцыклікай Quas Primas, якую выдаў на заканчэнне абвешчанага ім Юбілейнага Года.
Многія з тых, хто спіць у пыле зямным, абудзяцца: адны — да вечнага жыцця, другія — на вечную ганьбу. І тыя, хто мудры, будуць ззяць, як свяцілы небасхілу, а тыя, хто навучыць многіх справядлівасці — як зоркі на вечную вечнасць (Дан 12, 2-3).
З 2013 года дзень 5 верасня прынята лічыць Міжнародным днём дабрачыннасці. У ААН заклікаюць усе краіны і арганізацыі, а таксама людзей добрай волі па ўсім свеце адзначыць гэты Дзень, садзейнічаючы дабрачыннасці.
Пры наведванні многіх каталіцкіх святынь у большасці з іх можна заўважыць прысутнасць абраза або фігуры св. Антонія з Падуі. Быць можа, таму Папа Леў XIII назваў св. Антонія Падуанскага «Святым усяго свету».
Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ва Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Касцёле ў Беларусі праходзіць Дзень перапрашэння.
120 гадоў таму нарадзіўся славуты каталіцкі святар, журналіст і патрыёт Беларусі, заснавальнік беларускага вяшчання Ватыканскага радыё — кс. Пётр Татарыновіч. Гэта адбылося 2 чэрвеня 1896 г. у вёсцы Гайнін, на Случчыне. Яго жыццё, як і многіх іншых святароў ХХ ст., было нялёгкім.