1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе.
22 кастрычніка Касцёл адзначае літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. Прапануем найбольш важныя падзеі Пантыфікату Вялікага Папы, кананізацыя якога адбудзецца ў Апостальскай Сталіцы 27 красавіка 2014 г. Літургічныя тэксты
Месяц кастрычнік Каталіцкі Касцёл прысвячае малітве Ружанца. Гэта малітва, спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца — радасныя таямніцы, балесныя таямніцы, хвалебныя таямніцы і таямніцы святла.
6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана. Як апавядаецца ў літургічным чытанні на гэты дзень, Хрыстус прывёў сваіх вучняў (Пятра, Якуба і Яна) на гару Табор, дзе перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а адзенне стала асляпляльна белым.
2 ліпеня адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У апошнія гады культ Маці Божай Будслаўскай, якую называюць Апякункай Беларусі, распаўсюдзіўся па ўсёй нашай краіне.
Месяц чэрвень у Каталіцкім Касцёле прысвечаны Сэрцу Езуса. Чэрвеньскае набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса — гэта пабожная практыка, праз якую вернікі выяўляюць падзяку за вялікую любоў, якой адорвае Езус Хрыстус.
30 мая 2013 г. Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Яна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што ў Вялікі чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі.
Караль Юзаф Яўген дэ Мазено нарадзіўся 1 жніўня 1782 года ў мясцовасці Экс-ан-Праванс на поўдні Францыі. З пачаткам рэвалюцыі, калі Яўгену было восем год, сям’я вымушаны была пакінуць радзіму, яны «вандравалі» адзінаццаць год.
Традыцыйна IV Велікодная нядзеля адзначаецца ў Касцёле як нядзеля Добрага Пастыра. Гэтым днём распачынаецца Тыдзень малітваў аб пакліканнях да служэння ў Касцёле, каб ва ўсім свеце не адчувалася недахопу ў паліканнях да святарства, кансэкраванага жыцця і місіянерства.
Сёлета ў Каталіцкім Касцёле ўрачыстасць Звеставання Пана будзе адзначацца 8 красавіка, а не як традыцыйна 25 сакавіка. Перанос звязаны з тым, што ў гэтым годзе 25 сакавіка прыпадае на Вялікі тыдзень. У дадзеным выпадку свята пераносіцца на панядзелак пасля актавы Вялікадня.
У гэтыя дні ва ўсім каталіцкім свеце адзначаецца Тыдзень цвярозасці. У Беларусі ён прыпадае на 13–24 лютага. У яго межах адбываюцца адмысловыя набажэнствы, праводзяцца розныя мерапрыемствы для залежных ад алкаголю, а таксама для сузалежных.
14 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святых Кірыла і Мятода. Пра жыццё гэтых асоб і іх ролю ў развіцці славянскай пісьменнасці глядзіце ў перадачы «Размовы са святаром».
Святы Ірыней (памёр каля 202 г.) піша, што ў ягоны час звычай пасціць існаваў у Галіі: у гонар 40-дзённага посту Пана Езуса Хрыста быў наказаны 40-гадзінны пост (гэта значыць, што ён быў абавязковы ў Вялікую пятніцу і Вялікую суботу). У ІІІ ст. пост працягваецца ўжо цэлы тыдзень.
Сёлета Вялікі пост распачынаецца 13 лютага. Па традыцыі адбываецца гэта ў сераду, якую называюць Папяльцовай. Вялікдзень католікі будуць святкаваць 31 сакавіка.
2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. Адказы на пытанні, звязаныя з сутнасцю і традыцыямі гэтага свята, вы знойдзеце ў чарговым выпуску праграмы «Размовы са святаром».