У нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Cёлета свята прыпадае на 11 студзеня.
Прапануем вашай увазе каляндар важных каталіцкіх святаў у 2015 годзе. Папяльцовая серада ў 2015 годзе прыпадае на 18 лютага, а Вялікдзень — на 5 красавіка.
Згодна з рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН ад 14 кастрычніка 1992 года ў мэтах павышэння дасведчанасці і мабілізацыі падтрымкі важных пытанняў, якія тычацца ўключэння людзей з інваліднасцю як у грамадскія структуры, так і ў працэсы развіцця, 3 снежня прынята адзначаць Міжнародны дзень інвалідаў.
29 лістапада 1961 года ў Гродне быў узарваны касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, вядомы як фара Вітаўта. Як сцвярджаюць гісторыкі, святыня была адным з самых вялікіх каталіцкіх касцёлаў у ВКЛ.
Рэшэнне аб пераносе працоўнага дня з 26 снежня на 20 снежня прынялі ў Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
22 кастрычніка адзначаецца першы літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ. А 16 кастрычніка прыпадала 36-я гадавіна яго абрання на Пятровы Пасад.
22 кастрычніка ў першы раз ва ўсім Касцёле ў літургіі ўзгадваюць св. Яна Паўла ІІ. Менавіта на гэты дзень прыпадае гадавіна інаўгурацыі яго Пантыфікату.
19 кастрычніка гг. адзначаецца 30-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнага кс. Ежы Папялушкі. У гэты дзень у парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) будуць унесены рэліквіі крыві благаслаўлёнага.
11 кастрычніка – літургічны ўспамін «Папы міру» – святога Яна ХХІІІ, які быў кананізаваны 27 красавіка 2014 года.
Кастрычнік — месяц, які ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны малітве Ружанца. Гэта малітва, спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца — радасныя, балесныя, хвалебныя таямніцы і таямніцы святла.
Дзень 1 верасня 1939 года лічыцца пачаткам Другой сусветнай вайны, аднаго з найбольш крывавых канфліктаў мінулага стагоддзя.
27 чэрвеня 2014 г. будзе адзначацца Дзень святасці святароў. Ён заўсёды будзе cвяткавацца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса.