Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каляндар


Дзень Перамогі, альбо дзень, каб змяніць кірунак у бок Праўды?
09.05.2015 05:14

Пакуль у школах дзеці разважалі і разважаюць у сваіх сачыненнях над тэмамі вайны, у якой далёка не дзіцячы і не жаночы твар, пакуль запісвалі і запісваюць апошнія ўспаміны ветэранаў, сведкаў канцэнтрацыйных лагераў, свет прапануе новых сведкаў, успаміны якіх яшчэ больш жывыя, слёзы каго яшчэ не асушаны, а адчай і боль страт якіх яшчэ не паспеў дайсці да тых, хто мае ўладу і слова, каб паспрыяць супакою і суцяшэнню...

 
«Праз Марыю да Езуса»: новы праект на саtholic.by на месяц май
30.04.2015 10:33

Месяц май у Каталіцкім Касцёле асаблівым чынам прысвечаны ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі. На працягу ўсяго месяца вернікі збіраюцца ў касцёлах, а таксама каля каплічак і прыдарожных фігураў Маці Божай, каб разам маліцца, просячы заступніцтва Марыі, адпраўляюць маёвыя набажэнствы.

 
80 гадоў таму ў Вільні ўпершыню быў прадстаўлены абраз Езуса Міласэрнага
28.04.2015 17:10

У гэтыя дні адзначаецца 80-я гадавіна першага публічнага ўшанавання абраза Езуса Міласэрнага, які быў намаляваны паводле візіі святой сястры Фаўстыны.

 
Мая дарога на кананiзацыю Яна Паўла II: Езус заўсёды перамагае, нягледзячы ні на што
27.04.2015 09:16

Хачу расказаць гісторыю поўнага і бясконцага даверу Езусу. А здарылася гэта гісторыя год таму. Як вядома, 27 красавіка 2014 года ў Рыме адбылася вялікая падзея – кананізацыя Яна Паўла II. Гэта Папа, якога любілі ўсе: і дзеці, і дарослыя, а асабліва моладзь.

 
Распачаўся Сусветны тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле
25.04.2015 23:46

IV Велікодная нядзеля называецца інакш Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень распачынаецца таксама Сусветны тыдзень малітваў аб святарскіх і законных пакліканнях да службы ў Касцёле, які будзе працягвацца з 26 красавіка да 2 мая.

 
У 15-ы раз адзначаецца свята Божай Міласэрнасці, якога пажадаў сам Езус Хрыстус
11.04.2015 23:57

Сёлета Касцёл ужо ў 15-ы раз адзначае свята Божай Міласэрнасці. Яно святкуецца ў першую нядзелю пасля Вялікадня, якая называецца Нядзеляй Божай Міласэрнасці. У дзень кананізацыі с. Фаўстыны Кавальскай, 30 красавіка 2000 г., Папа Ян Павел ІІ абвясціў гэтае свята для ўсяго Паўсюднага Касцёла.

 
Вялікдзень – «свята святаў»
05.04.2015 00:22

Найбольшай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень. Яго называюць «святам святаў». У гэты дзень Хрыстус сваёю крывёю адкупіў увесь свет.

 
Вялікая субота — чаканне ўваскрасення Збаўцы
04.04.2015 00:22

У Вялікую суботу вернікі прабываюць каля гробу Пана, разважаючы пра муку і смерць Збаўцы, а асабліва пра Яго сыход у адхлань. У шчырым посце і гарачай малітве вернікі чакаюць Уваскрасення Збаўцы.

 
Вялікая пятніца – дзень посту і жалобы
03.04.2015 06:06

У Вялікую пятніцу Касцёл успамінае муку і смерць нашага Збаўцы Езуса Хрыста, таму хрысціяне павінны душою і сэрцам яднацца з Касцёлам у адзначэнні гэтага дня, які з’яўляецца найважнейшым у справе іх адкуплення. Хрысціяне павінны асаблівым чынам разважаць пра муку і смерць Езуса Хрыста, абуджаць у сабе найбольшую любоў да Яго і адчуваць вялікі боль за тое, што нашыя грахі прынеслі Збаўцy столькі пакутаў.

 
Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана – кульмінацыя ўсяго літургічнага года
02.04.2015 06:31

Праз Пасхальную таямніцу Хрыстус здзейсніў справу адкуплення чалавецтва і дасканала праславіў Бога. Менавіта таму Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана з’яўляецца кульмінацыяй усяго літургічнага года. Як нядзеля займае цэнтральнае месца ў тыдні, так урачыстасць Пасхі з’яўляецца вяршыняю літургічнага года.

 
Пальмовая нядзеля распачынае Вялікі тыдзень
28.03.2015 20:31

Пальмовая нядзеля распачынае ў Каталіцкім Касцёле Вялікі тыдзень. У гэты дзень у літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана».

 
25 сакавіка — Дзень святасці жыцця
25.03.2015 10:09

У адказ на заклік Яна Паўла ІІ у энцыкліцы «Evangelium Vitaе» Каталіцкі Касцёл адзначае 25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, Дзень святасці жыцця.

 
24 сакавіка адзначаецца Дзень малітвы і посту за сучасных місіянераў-мучанікаў
24.03.2015 11:14

24 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень малітвы і посту за сучасных місіянераў-мучанікаў. У 1980-2014 гг. у свеце было забіта 1062 місіянеры.

 
Беларуская мова ў сучасным Касцёле (да Міжнароднага дня роднай мовы)
21.02.2015 09:29

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы — свята, блізкае кожнаму, каго хвалюе лёс беларускай мовы і культуры. Між тым падзеі, якія сталі прычынай з’яўлення гэтага свята, адбываліся ў далёкай краіне Бангладэш. У гэты дзень у 1952 годзе ў Пакістане загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай.

 
24 студзеня — успамін св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў
24.01.2015 12:20
24 студзеня ўспамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты і пісьменнікі. У 1923 г. Папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.