Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана адбылася святая Імша ў шпіталі ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія). У Імшы, якая праходзіла ў актавай зале шпіталя, удзельнічалі медыцынскі персанал і пацыенты.
З 5 па 7 студзеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак прайшла сустрэча для дзяўчат. У ёй прынялі ўдзел дзяўчаты з Гродна, Ліды, Шчучына і Наваельні.
8 студзеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскім) адбылася традыцыйная аплатковая сустрэча Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна «OPEN». Шматлікія ўдзельнікі сустрэліся спачатку на святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
8 студзеня ў будынку курыі Гродзенскай дыяцэзіі адбылася аплатковая сустрэча для ўсіх супрацоўнікаў — як духоўных, так і свецкіх — гэтай структуры. У сустрэчы прынялі ўдзел гродзенскі ардынарый біскуп Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
7 студзеня ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні прайшлі традыцыйныя калядкі. Святары, законныя сёстры, семінарысты і катэхеткі з розных парафій Радунскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі разам з дзецьмі і моладдзю сабраліся, каб праславіць Пана каляднымі спевамі.
У Шчучыне прайшла аплатковая сустрэча для літургічнай службы і моладзевага хору парафіі, а таксама для іх бацькоў. Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек.
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі разам з капеланам абласнога шпіталя ў Гродне кс. Алегам Кудэркам маліўся за медперсанал і хворых шпіталя.
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне.
Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі некаторыя парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам з вернікамі памаліцца аб новых пакліканнях да Божай службы, а таксама падзякаваць за матэрыяльную і духоўную падтрымку іх навучальнай установы.
5 студзеня ў парафіі Св. Антонія Падуанскага і Аб’яўлення Пана ў Каменцы адбыліся ўрачыстасці пахавання с. Міхаліны (Крыстыны Васіевай) з супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Сястра Міхаліна пражыла 27 гадоў, з якіх 9 правяла ў законнай супольнасці, была наймалодшай у супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці; адышла ў вечнасць 2 студзеня.
4 студзеня, у першую нядзелю новага 2015 г., дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі цэлебраваў святую Імшу ў парафіі Св. Антонія з Падуі ў Малой Бераставіцы (Гродзенская дыяцэзія). Нагодай для сустрэчы іерарха з мясцовымі вернікамі стала і тое, што ў гэты дзень пробашч парафіі кс. Андрэй Казлоўскі святкаваў 40-годдзе.
5 студзеня адбылася аплатковая сустрэча законных сясцёр Гродзенскай дыяцэзіі. Святую Імшу з удзелам законніц цэлебраваў у гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Незвычайная батлейка, якая з’явілася ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне, прыцягвае ўвагу не толькі парафіян, але і шматлікіх жыхароў горада. Батлейка ў парафіі, дзе служаць айцы рэдэмптарысты (Congregatio Sanctissimi Redemptoris), пачала дзейнічаць 24 снежня 2014 г.
2-4 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся зімовыя рэкалекцыі «Распазнанне паклікання». У рэкалекцыях прынялі ўдзел каля 40 маладых людзей з Гродна, Ліды, Смаргоні, Ашмян і іншых месцаў Гродзенскай дыяцэзіі.
4 студзеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася аплатковая сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з працаўнікамі чыгункі. У сустрэчы прынялі ўдзел працаўнікі чыгункі з усёй дыяцэзіі.