4 сакавіка юбілей 70-годдзя адзначаў кс. Казімерас Жыліс. Святую Імшу ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля Імшы гродзенскія літоўцы-католікі павіншавалі свайго душпастыра.
3 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа прайшоў адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў, які быў названы ў гонар св. Тарцызія. Першыя месцы заваявалі хлопцы з Гродна.
У смаргонскім араторыі 1 сакавіка адбыўся вечар з нагоды святкавання Дня абаронцы Айчыны і Міжнароднага дня жанчын пад назваю «23+8».
1 сакавіка на заканчэнне рэкалекцый у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе святую Імшу цэлебраваў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
28 лютага ў парафіі Св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы адбыліся ўрачыстасці ў памяць ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча. 1 сакавіка адзначаецца 15-я гадавіна смерці гэтага душпастыра, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам дадзенай парафіі.
26 лютага біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў некалькі новых прызначэнняў у Гродзенскай дыяцэзіі.
Гадавіну стварэння дзіцячага праекта «Анёлы дабра» ў артапедычна-траўматалагічным аддзяленні дзіцячай абласной бальніцы Гродна адзначылі 22 лютага ў рэлігійнай місіі «Дабрачынная каталіцкая арганізацыя Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі (далей — РМ «ДКА Карытас»).
20-22 лютага ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для студэнтаў катэхетычных курcaў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Рэкалекцыйныя разважанні, якія канцэнтраваліся на тэме веры, праводзіў а. Эдвард Пяцельчыц CSsR.
Першы тыдзень Вялікага посту традыцыйна з’яўляецца для навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне чарговым крокам набліжэння да святарства. 22 лютага ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў паслугі лектарату і акалітату навучэнцам семінарыі.
Урачыстае ўнясенне рэліквій бл. кс. Міхала Сапоцькі ў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю адбылося 18 лютага. З гэтага часу рэліквіі будуць захоўвацца ў семінарыйнай капліцы.
Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу ў Папяльцовую сераду ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя.
У Гродзенскім драмтэатры прайшла цырымонія закрыцця фестываля «Каложскі дабравест», якую наведалі і каталіцкія іерархі — біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
16 лютага ў Гродне адбыліся святкаванні 25-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі. У святкаваннях прынялі ўдзел духавенства Гродзенскай дыяцэзіі, навучэнцы і выкладчыкі семінарыі. У межах урачыстасцяў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з дакладам.
З 13 па 15 лютага ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат, у якіх прынялі ўдзел каля 40 чалавек з Гродна, Ліды, Мінска, Шчучына, Наваельні і Геранён.
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сапоцкіне 11 лютага адзначыла Дзень хворых. Падрыхтоўка да гэтага дня доўжылася некалькі месяцаў. Людзі маліліся аб сіле і здароўі, каб у гэты дзень прысутнічаць на Імшы і прыняць сакрамэнт намашчэння хворых, а таксама асвяціць лекі.