2 мая ў межах ХХІІ Дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі Смаргонь наведаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Іерарх узначаліў святую Імшу, падчас якой сустрэўся з маладымі вернікамі Касцёла на Гродзеншчыне.
1 мая ў Смаргоні пачаліся XXII Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. На запрашэнне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча адказалі амаль дзве тысячы маладых людзей, што прыбылі з усёй дыяцэзіі і з іншых дыяцэзій Беларусі.
1 мая ў Смаргоні пачаліся XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Горад вельмі гасцінна і сардэчна прывітаў амаль 2 тысячы маладых людзей, якія прыбылі з усёй дыяцэзіі – гэтая лічба стала рэкорднай за ўсю гісторыю прaвядзення Дыяцэзіяльных дзён моладзі.
27-28 красавіка святары Іўеўскага дэканату былі ў пілігрымцы да Вострай Брамы і іншых месцаў Літвы, якія пазначаны асаблівай Божай прысутнасцю. Нагодай для пілігрымкі стаў Сусветны тыдзень малітваў аб святарскіх і законных пакліканнях да службы ў Касцёлe, які працягнецца да 2 мая.
29 красавіка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе прайшоў сімпозіум для кансэкраваных асобаў Гродзенскай дыяцэзіі пад назвай «Евангелле, прароцтва, надзея».
У Смаргоні скончваюцца апошнія прыгатаванні да ХХІІ Дыяцэзіяльных дзён моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якія адбудуцца 1-3 мая. Плакаты на святыні, падрыхтоўка сцэны, нават размовы ў крамах і на вуліцах горада — усё сведчыць пра тое, што салезіянская супольнасць св. Яна Боско рыхтуецца прыняць моладзь Гродзенскай дыяцэзіі.
26 красавіка ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці атрымалі 140 чалавек.
26 красавіка, у Нядзелю Добрага Пастыра, у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) прайшло свята радасці і пазітыву – дзіцячы парафіяльны карнавал.
25 красавіка ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе 130 вернікаў.
Валанцёры дзіцячага праекта «Анёлы дабра» дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас”»Гродзенскай дыяцэзіі арганізавалі выставу дзіцячага малюнка, прымеркаваную да Дня малітвы за ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.
19 красавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе падчас святой Імшы моладзь і старэйшыя асобы прынялі сакрамэнт канфірмацыі з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
19 красавіка ў г. Шчучын у раённым доме культуры прайшоў вялікі канцэрт, прысвечаны 10-гадоваму юбілею моладзевага касцёльнага хору CALASANZ. Гэтая падзея стала сапраўдным святам для ўсіх жыхароў горада, бо магчымасць трапіць на яго меў кожны ахвотны.
16 красавіка, у чарговы дзень пілігрымкі падзякі за 25 гадоў існавання семінарыі ў Вечны горад, настаяцелі і навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пасля сустрэчы з Дзяржаўным Сакратаром Папы кардыналам П’етро Паралінам удзельнічалі ў святой Імшы ў базыліцы св. Пятра. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
13 сакавіка 2015 года ў Рыме Святы Айцец Францішак абвясціў Юбілейны Святы Год, у цэнтры якога будзе Божая Міласэрнасць. Год Міласэрнасці распачнецца 8 снежня 2015 года.
16 красавіка, у чарговы дзень наведвання Вечнага горада, біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, дапаможнага біскупа дыяцэзіі Юзафа Станеўскага, настаяцеляў і навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прывітаў Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Сустрэча з іерархам адбылася ў базыліцы св. Пятра.