17 снежня з нагоды набліжэння святаў Божага Нараджэння група навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з духоўным айцом кс. Валерыем Быкоўскім наведала Васілішкаўскі дом-інтэрнат, каб падзяліцца радасцю перажывання Калядаў з дзецьмі, якія ў ім пражываюць.
19 снежня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплатковая сустрэча святароў Гродзенскай дыяцэзіі. У сустрэчы прынялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна «OPEN» правяла святочную акцыю «Пячэнька за пячэнька». 14 снежня на працягу дня каля гродзенскага касцёла Божай Міласэрнасці (Вішнявец) моладзь збірала дабравольныя ахвяраванні на салодкія падарункі для дзяцей, а таксама на разнастайныя акцыі з іх удзелам.
Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі дом-музей Максіма Багдановіча ў 123-ю гадавіну нараджэння беларускага паэта.
З 12 па 14 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) у Гродне прайшлі рэкалекцыі для працаўнікоў службы аховы здароўя. Дэвізам рэкалекцый сталі словы з Другога Паслання св. апостала Паўла да Цімафея: «Усё Пісанне натхнёнае Богам і карыснае для навучання…».
13 снежня ў парафіі Св. Максімільяна Кольбэ і св. Станіслава ў в. Каробчыцы (Гродзенская дыяцэзія) адбылося асвячэнне капліцы, якая знаходзіцца ў падвальным памяшканні будучага будынка касцёла. Капліцу асвяціў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Напрыканцы лістапада ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцятка Езуса ў Гудагаі прайшлі рэкалекцыі для дзяўчат. Сваімі развагамі дзеліцца адна з удзельніц рэкалекцый Яўгенія Раткевіч.
6 снежня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя шэсць навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне атрымалі дыяканскае пасвячэнне. Удзяліў пасвячэнне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Дабрачынная акцыя па зборы канцылярскіх тавараў і прадметаў гігіены адбылася ў Гродне. Ініцыяванае гродзенскім аддзелам адукацыі мерапрыемства было прымеркавана да Cусветнага дня інвалідаў.
28 лістапада моладзь і дзеці з Дзятлава (Гродзенская дыяцэзія) сабраліся ў мясцовым салезіянскім араторыі на свята «Андрэйкі» перад Адвэнтам. Назва гэтага свята паходзіць ад успаміну св. апостала Андрэя, які адзначаецца якраз перад пачаткам Адвэнту.
29 лістапада, у апошнюю суботу перад Адвэнтам, літургічная служба алтара парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) здзейсніла экскурсію. Яе мэтай былі, акрамя інтэграцыі міністрантаў, адпачынак наведванне цікавых месцаў.
27 лістапада ордэн айцоў піяраў адзначае свята св. Юзафа Каласанса, так званы «Патрацыніум». Гэтае свята скіравана асабліва на моладзь і дзяцей, якімі апякуюцца піяры.
30 лістапада капліца Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай у Падзітве (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) адзначыла 180-годдзе. У святкаванні прыняў удзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
30 лістапада ў пабрыгідскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне завяршыліся XII рэкалекцыі цвярозасці. На рэкалекцыях прысутнічала больш за 60 удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі.
Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна «OPEN» 29 лістапада зладзіла вечарыну «Андрэйкі» перад Адвэнтам. Вечар, апошні перад пачаткам новага літургічнага года, які з’яўляецца падрыхтоўкай да святаў Божага Нараджэння, моладзь правяла на малітве і забаве. У вечарыне, якая прайшла пры пабрыгідскім касцёле ў Гродне, прымаў удзел душпастыр моладзі дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза.