Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Гродзенскай дыяцэзіі


Экуменічнае набажэнства ў Гродне: «Святы Дух заклікае жыць разнастайнасцю ў еднасці»
24.01.2015 23:14

24 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. У малітве, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў.

 
Хор «Calasanz» наведаў з каляднымі спевамі некаторыя парафіі Гродзеншчыны
21.01.2015 12:18

Хор моладзі «Calasanz» са Шчучына, які ў гэтым годзе адзначае 10-годдзе існавання, падрыхтаваў праграму калядных спеваў, якія прадставіў у некаторых парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.

 
20 студзеня — 50-ая гадавіна смерці кс. Юзафа Навасадкі — пробашча парафіі ў Сапоцкіне
20.01.2015 16:50

20 студзеня прыпадае 50-ая гадавіна смерці пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне (Тэаліне) — кс. Юзафа Навасадкі. Гэты святар у вялікай ступені прычыніўся да аднаўлення мясцовай святыні, якая перажыла розныя трагічныя моманты.

 
Новая праграма «Сімвал веры» — Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пра падзеі 2014 года з жыцця Касцёла ў Беларусі
20.01.2015 12:42

У новай праграме «Сімвал веры» арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцэ-старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, распавядае пра галоўныя падзеі з жыцця Касцёла ў Беларусі ў 2014 годзе.

 
Валанцёры гродзенскага «Карытас» павіншавалі са святамі дзяцей у абласным дзіцячым шпіталі
20.01.2015 12:20

18 студзеня калядныя віншаванні для маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення абласнога дзіцячага шпіталя ў Гродне падрыхтавалі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў з душпастырскім візітам вернікаў Лідчыны
19.01.2015 13:35

18 студзеня завяршыўся душпастырскі візіт дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе.

 
У капліцы гродзенскай семінарыі адбылася ўрачыстая Імша з нагоды 85-годдзя кс. прэлата Ежы Лявінскага
17.01.2015 16:45

10 студзеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 85-гадовага юбілею ксяндза прэлата Ежы Лявінскага.

 
9 новых кандыдатаў у салезіянскія аніматары з’явіліся ў Смаргоні
14.01.2015 12:06

10 студзеня ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні 9 чалавек склалі свае першыя абяцанні перад Богам як кандыдаты ў аніматары.

 
Дэкрэт аб адпустах у Гродзенскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця
12.01.2015 15:26

Біскуп Аляксандр Кашкевіч ўстанаўляе святыя месцы ў Гродзенскай дыяцэзіі, за наведванне якіх можна атрымаць поўны адпуст у Год кансэкраванага жыцця.

 
Касцёл у Беняконях — брама сакрамэнтаў з 1634 г.: біскуп Юзаф Станеўскі наведаў Беняконі ў свята Хросту Пана
12.01.2015 14:30

11 студзеня, у свята Хросту Пана, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі разам з парафіянамі касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях дзякаваў за атрыманае праз ласку хросту Божае сыноўства.

 
«Зразумець Божую любоў»: каляда ад маленькіх парафіянаў са Смаргоні
12.01.2015 12:39

Святочнае калядаванне дзяцей з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) упершыню было прадстаўлена 28 снежня ў моладзевым цэнтры парафіі. Маленькія акцёры выступілі перад бацькамі і парафіянамі.

 
Аплатковая сустрэча парафіяльнай групы «Маргарытка» адбылася ў Шчучыне
12.01.2015 12:34

У парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбылася аплатковая сустрэча парафіяльнай групы «Маргарытка». Новая парафіяльная група, якая абрала сваей задачай штодзённую малітву за святароў, паўстала ў парафіі ў 2014 г.

 
У Гродне прайшла аплатковая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі
12.01.2015 12:20

11 студзеня, у свята Хросту Пана, у Гродне адбылася аплатковая сустрэча душпастырства настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Аплатковая сустрэча студэнтаў катэхетычных курcaў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі прайшла ў Гродне
11.01.2015 14:45

11 студзеня, у свята Хросту Пана, у Гродне адбылася аплатковая сустрэча для студэнтаў катэхетычных курcaў пры Аддзеле навучання і выхавання Гродзенскай курыі. Сустрэча пачалася святой Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім), якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
У дзятлаўскім араторыі арганізавалі зімовыя канікулы для дзяцей
11.01.2015 12:05

Падчас зімовых канікул у араторыі імя блл. мучанікаў з Познані ў Дзятлаве (Гродзенская дыяцэзія) былі арганізаваны канікулы для дзяцей. Галоўнай тэмай канікул, якія праходзілі з 5 па 10 студзеня, была Марыя – Маці і ўзор жыцця.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 57 з 75
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.