Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшла ў ноч з 5 на 6 сакавіка ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Тэмай сёлетняга велікапоснага чування быў выбраны ўрывак з Бібліі «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).
У межах падрыхтоўкі да 100-гадовага юбілею аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, а таксама з нагоды Года Божай Міласэрнасці 5 сакавіка, у першую суботу месяца, у час Вялікага посту адбылася чарговая аўтобусная пілігрымка з Мінска ў санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
4 сакавiка ў парафіі Святога Казiмiра i святой Ядвiгi ў Магiлёве адбыўся парафіяльны фэст у гонар апекуна парафii святога Казiмiра. Гэтае традыцыйнае парафіяльнае свята сёлета мела асаблівую адметнасць: парафію ўпершыню наведаў з бiскупскай вiзiтацыяй біскуп вікарый Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB.
28 лютага – 1 сакавіка дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў з біскупскім душпастырскім візітам парафію Св. Антонія Падуанскага ў Магілёве.
З нагоды 200-годдзя супольнасці Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Панны Марыі (ОМІ) у выдавецтве «Pro Christo» выйшла кніга а. Казіміра Любавіцкага ОМІ «Рэкалекцыі са святым Яўгенам дэ Мазэно» (у перакладзе з польскай мовы Юліі Шэдзько).
У Мінску наведаць святыню на працягу дня можна ў розных частках горада. З апошняга дня зімы, напрыклад, стаў адкрыты на працягу дня касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы, які адчыняецца перад святой Імшой у 8.00 і зачыняецца каля 20.00.
У мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай (мр-н Лошыца) 2 сакавіка адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды кананічнай пастырскай візітацыі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага.
2 сакавіка ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава прайшлі «Разважанні на Вялікі пост у арганнай музыцы».
З 26 лютага па 1 сакавіка ў парафіі Св. Антонія ў Мар’інай Горцы прайшлі рэкалекцыі, якія правёў а. Вітальд Жэльветра OFMCap.
У Год Божай Міласэрнасці дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» праводзіць велікапосную акцыю «Святло Міласэрнасці», якая мае на мэце збор сродкаў для тых, хто церпіць ад голаду і нястачы.
Памаліцца і адкрыць для сябе гістарычную культурную спадчыну сваёй краіны маглі вернікі з розных мінскіх парафій падчас аўтобуснай пілігрымкі «Гудагай-Гервяты», што адбылася 27 лютага.
25 лютага парафіяне і духоўныя асобы парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве шчыра віталі дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага SDB, які пачаў у парафіі кананічную біскупскую візітацыю. Апошні раз падобнае ў супольнасці адбывалася 8 лістапада 2012 г., калі парафію «візітаваў» Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
28 лютага Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў у межах пастырскай візітацыі парафію Святога Духа ў Мінску.
26 лютага ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылася малітва ў 400-ю гадавіну смерці Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі) — фундатара нясвіжскага касцёла і вакольных святынь. Эўхарыстыю, на якой прысутнічаў сучасны нашчадак вядомага роду, а таксама мясцовыя вернікі і госці, цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
20-21 лютага ў салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску адбылася сустрэча на тэму паклікання «ProVocatio» для хлопцаў узростам ад 15 гадоў. Сустрэча была другой з чатырох запланаваных на бягучы навучальны год.